Асноўнымі задачамі Дабрачыннага савета з'яўляюцца:
- распрацоўка праектаў, накіраваных на развіццё Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, як навукова-асветнай установы сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь;
- прыцягненне фінансавых сродкаў юрыдычных і фізічных асоб на ўшанаванне памяці народнага паэта Беларусі Якуба Коласа ў мясцінах Рэспублікі Беларусь і за яе межамі, звязаных з яго жыццём, а таксама на развіццё інфраструктуры музея;
- аказанне дапамогі ў набыцці і фарміраванні фондаў музея, уключаючы друкаваныя выданні з кола чытання Якуба Коласа і асабісты аўтамабіль паэта “Пабеда”;
- садзеянне ў развіцці міжнароднага супрацоўніцтва, у тым ліку ў правядзенні канферэнцый, семінараў, выяздных выставак;
- аказанне дапамогі ва ўкараненні сучасных інфармацыйных тэхналогій у работу музея;
- аказанне садзеяння мемарыялізацыі мясцін у Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі, звязаных з асобаю Якуба Коласа;
- аказанне кансультатыўнай і фінансавай дапамогі па захаванню (рэстаўрацыя, кансервацыя) нерухомых мемарыяльных аб'ектаў, якія ўваходзяць у склад музея (ці на балансе музея);
- аказанне дапамогі ў ажыццяўленні выдавецкай і рэкламнай дзейнасці музея;
- садзейнічанне арганізацыі і правядзенню сацыяльна-культурных мерапрыемстваў музея: навуковых канферэнцый, творчых вечароў, традыцыйных свят музея, выставак, спартыўна-аздараўляльных і іншых мерапрыемстваў;
- падтрымка мэтавых праектаў па развіццю музейна-камунікатыўнай палітыкі музея (спецыяльныя праекты па рабоце з дзіцячай аўдыторыяй, малазабяспечанымі сем’ямі і іншае).