background

Адбылося адкрыццё часовай экспазіцыі "Дзе жыў я ціха, як у раю..."

16.09.2022

16 верасня 2022 года ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбылося ўрачыстае адкрыццё часовай экспазіцыі “Дзе жыў я ціха, як у раю…”, прысвечанай Дню народнага адзінства і 75-годдзю першага выдання паэмы Я. Коласа “Рыбакова хата”.

  • Адбылося адкрыццё часовай экспазіцыі "Дзе жыў я ціха, як у раю..."

Паэма Якуба Коласа “Рыбакова хата” прысвечана жыццю і барацьбе народа Заходняй Беларусі за нацыянальнае і сацыяльнае вызваленне ад прыгнёту Польшчы. Задума напісання паэмы нарадзілася ў паэта ў 1939 г. пасля аб’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі. Большасць раздзелаў паэмы напісана ў даваенны час. Працаваў над ёй Якуб Колас у некалькі этапаў: з 1940 года па чэрвень 1941 г., затым з 1946 г. па студзень 1947 г. Яе ўрыўкі друкаваліся да вайны ў газетах “Літаратура і мастацтва” і “Звязда”, а таксама часопісе “Полымя рэвалюцыі” пад назвай “На крэсах усходніх”. Пасля вайны – у часопісах “Беларусь”, “Полымя”. Асобным выданнем паэма “Рыбакова хата” выйшла ў 1947 годзе. Паводле ўспамінаў сына класіка М. К. Міцкевіча: «Спачатку была задумка напісаць твор аб цяжкім лёсе жанчыны ў панскай Польшчы пад назваю “На крэсах усходніх”. Але ў часе праца вылілася ў паэму… Летавалі мы ў 1939 годзе ў вёсачцы Беразянка – у лесніковай хаце. З яе вакна праз малады пералесак праглядалася разбураная, з пачарнелымі ад часу бярвеннямі маленькая хацінка…Вось у такую хатку і пасяліў аўтар сваіх герояў – Марыну і Данілу, а паэма атрымала назву “Рыбакова хата”».  Міхась Канстанцінавіч адзначае, што «…тры творы (“Новая зямля”, “Сымон-музыка”, “Рыбакова хата”) можна разглядаць як адзінства матэрыяльных і духоўных асноў існавання чалавека ў яго нацыянальным космасе».

На часовай экспазіцыі “Дзе жыў я ціха, як у раю…” прадстаўлены  рукапісы паэмы 1946-1947 гг.; яе першыя публікацыі; дарчыя надпісы Якуба Коласа сябрам, дактарам, хлопчыку з Украіны, які папрасіў гэту кнігу ў паэта; ілюстрацыі да паэмы вядомых беларускіх мастакоў   В. Ф. Александровіча, М. Л. Бельскага; дыплом Лаўрэата Сталінскай прэміі другой ступені за “Хату рыбака” 1949 г.; пераклады на рускую і чэшскую мовы; фотаздымкі паэта 1946-1947 гг. і любімай коласавай мясціны – Беразянкі, дзе паэт быў шчаслівы ў даваенны час, калі побач была ўся любімая сям’я.