background

Адбылося ўрачыстае адкрыццё часовай экспазіцыі “Туды, на захад!” (Абаянь — Мінск)

15.05.2021

15 мая 2021 года - 100-годдзе вяртання Якуба Коласа ў БССР з Куршчыны, і менавіта ў гэты дзень у музеі адбылося ўрачыстае адкрыццё часовай экспазіцыі “Туды, на захад!” (Абаянь — Мінск).

  • Адбылося ўрачыстае адкрыццё часовай экспазіцыі “Туды, на захад!” (Абаянь — Мінск)

На часовай экспазіцыі прадстаўлены матэрыялы аб педагагічнай дзейнасці Якуба Коласа на Куршчыне, у Белпедтэхнікуме, БДУ, настаўніцкіх курсах у Слуцку, навуковай дзейнасці ў Інбелкульце, Акадэміі навук, рукапісы і фотаздымкі пісьменніка, выданні твораў розных гадоў.

...Першая сусветная вайна прымусіла паэта да пераезду ў глыб Расійскай імперыі, дзе ён быў прызваны ў Рускую імператарскую армію.

З верасня 1917 года беларускі пісьменнік жыў у горадзе Абаянь Курскай губерніі і працаваў настаўнікам у вёсках Малыя Крукі, Другі Ліпавец, затым школьным інструктарам.

На пачатку 1921 г. Народны камісарыят асветы Беларускай ССР накіраваў Наркаму асветы РСФСР А. В. Луначарскаму тэлеграму з просьбай вярнуць у Беларусь «школьнага інструктара Канстанціна Міцкевіча (псеўданім — Якуб Колас), аднаго з лепшых беларускіх пісьменнікаў». 15 траўня 1921 г. Я. Колас з сям'ёй пераехаў з Курскай губерніі ў Мінск, дзе яму давялося працаваць старшым выкладчыкам у Беларускім педагагічным тэхнікуме (1922 — 1930 гады) і ў Дзяржаўным беларускім універсітэце дацэнтам кафедры беларускай мовы на педагагічным факультэце.

Поруч з выкладчыцкай і творчай дзейнасцю паэт займаўся і навуковай працай. У 1920-я гады ён працаваў у літаратурна-даследчай камісіі Інстытута беларускай культуры.

Пасля рэарганізацыі Інстытута беларускай культуры ў Беларускую Акадэмію навук Якуб Колас быў зацверджаны правадзейным членам акадэміі, а 26 кастрычніка 1929 года абраны віцэ-прэзідэнтам. На гэтай пасадзе паэт працаваў 28 гадоў, да апошніх дзён жыцця. Актыўная навуковая, грамадская, асветніцкая дзейнасць Якуба Коласа па вяртанні на Бацькаўшчыну, спалучалася з літаратурнай — галоўнай справай жыцця паэта.

Сардэчна запрашаем на часовую экспазіцыю!

Кантактны тэлефон: (017) 270 17 02

Адрас: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5

www.kolasmuseum.by; e-mail: info@kolasmuseum.by