background

Бібліятэцы ў дар

08.07.2021

ДУК “Слонімская раённая бібліятэка імя Якуба Коласа” атрымала ў дар каштоўныя выданні.

  • Бібліятэцы ў дар

Слонімская раённая бібліятэка носіць імя Якуба Коласа. Пры бібліятэцы працуе Музей беларускай кнігі, адзін з пакояў якога змяшчае невялікую экспазіцыю аб галоўных этапах жыцця, зборы твораў, юбілейныя выданні, рэдкія кнігі Я. Коласа 1914, 1928 гадоў. Вялікай каштоўнасцю з’яўляецца кніга “Адшчапенец” з аўтографам пісьменніка для Слонімскай бібліятэкі. Экспазіцыя сістэматычна папаўняецца новымі публікацыямі пра Я. Коласа і выданнямі яго твораў, дзякуючы сяброўству з унучкай Я. Коласа Верай Міцкевіч, якая не аднойчы наведвала бібліятэку.

ДУК “Слонімская раённая бібліятэка імя Якуба Коласа” атрымала ў дар каштоўныя выданні з установы “Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа”, галоўным захавальнікам фондаў якога  з’яўляецца праўнучка песняра – Васіліна. Нашчадкі Я. Коласа – унучкі Марыя і Вера і праўнучка Васіліна Міцкевічы, як аўтары прадмоў, – пакінулі памятныя надпісы.