Надыходзіць пара зімовых канікул, час самых жаданых і чароўных святаў для ўсіх дзяцей і іх бацькоў – Калядаў, Новага года і Раства Хрыстова. Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае ўсіх сваіх сяброў далучыцца да цудоўнай атмасферы зімовых святаў і прыемных прыгод, правесці час весела і пазнавальна.
З 6 снежня 2021 года па 14 студзеня 2022 года музей народнага Песняра прапануе прыняць удзел у інтэрактыўных праграмах, творчых майстар-класах і пазнавальных лекцыях для ўсёй сям’і.
Для ўдзелу ў музейным праекце неабходны папярэдні запіс па тэлефоне: 270-17-02.
Праграма:
06.12. 2021 – 14.01.2022
Музейны квэст “Упрыгожым елку разам!”
Новы год - час, калі здзяйсняюцца ўсе самыя запаветныя мары. А для гэтага трэба не так шмат - проста ўпрыгожыць елку цацкамі. Бо кажуць, што менавіта гэты рытуал і дапамагае спраўдзіцца любому жаданню. Ёсць магчымасць праверыць гэта ў музеі Якуба Коласа!
Музейна-педагічны занятак “Калядныя святы. Традыцыя святкавання на Беларусі”
Тэарэтычная частка – лекцыя з выкарыстаннем мультымедыйных сродкаў.
Практычная частка – майстар-клас па вырабе каляднай свечкі.
Музейна-педагагічны занятак “Цудоўны свет выцінанкі”
Прагляд анімацыйных фільмаў у тэхніцы “Выцінанка”.
Майстар-клас па выразанню розных відаў выцінанак і ўпрыгожванне імі ялінкі ў Доме Коласа.
Музейна-педагагічны занятак “Елачная цацка – красуня і чараўніца”
Тэарэтычная частка – лекцыя па гісторыі ўзнікнення елачных цацак у свеце і на Беларусі. Майстар-клас па вырабе снегавічкоў – магнітаў і елачных цацак.
Шчыра запрашаем!
Святкуйце разам з намі!
Дзіцячы ранішнік “Калядныя прыгоды ў Доме Коласа”
Папярэдні запіс груп АБАВЯЗКОВЫ!
Тэл. для даведак: 270-17-02