background

Чароўныя гукі гітары ў Коласавым доме

09.03.2022

Вялікую гасцёўню сёння напоўнілі рамантычныя гукі гітары - у Доме Коласа адбыўся канцэрт навучэнцаў класа гітары Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі (выкладчыкі Віталь Ігаравіч Дубовік, Павел Аляксандравіч Бельскі , Аляксей Аляксандравіч Цвірко).

У выкананні  Антонія Пацікава, Дар'і Барон, Мар'ям Шах, Крысціны Шаўчэнка, Анастасіі Рак, Веранікі Вавілавай, Вольгі Маскалёвай прагучалі сусветна вядомыя мелодыі і музыка сучасных кампазітараў. Вяла канцэрт Кацярына Макаль.

Глядзіце наш фотарэпартаж.