background

"Вершы ваеннай тэматыкі". Новае відэа на нашым канале

07.05.2021

У час Вялікай Айчыннай вайны сваімі баявымі вершамі Якуб Колас падтрымліваў у суайчыннікаў веру ў перамогу. Ён быў перакананы, што вораг, які асмеліўся ступіць на нашу зямлю, сам падрыхтаваў сабе ганебны канец. Паэтычнымі творамі народны паэт заклікаў народ да расправы над чужынцамі.
Творы, напісаныя Якубам Коласам у першыя два гады вайны, склалі зборнік “Голас зямлі”. У кнізе адлюстроўваюцца пачуцці паэта як чалавека вялікай душы, чые думы, адчуванні і надзеі былі неадлучны ад народа.

На нашым YouTube-канале размешчана новае цікавае відэа - старшы навуковы супрацоўнік музея Аляксандр Крыжэвіч распавядае пра ваенныя вершы Якуба Коласа, узгадвае, што адбывалася ў жыцці і душы Паэта ў 40-я гады, і як гэта адлюстравалася ў яго творах. Пранікнёна гучаць вершы Песняра.