background

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа на XXIX Міжнароднай кніжнай выстаўцы - ярмарцы “Рака часу Бацькаўшчыны”.

23.03.2022

Напаўненне экспазіцыі "Юбілеі ў кніжным свеце" на Цэнтральным стэндзе будзе вызначацца падзеямі 2022 года - пісьменніцкімі і кніжнымі юбілейнымі датамі. Найбольш значныя сярод іх - 140 гадоў з дня нараджэння беларускіх класікаў - Янкі Купалы і Якуба Коласа, а таксама 50- годдзе з дня заснавання выдавецтва “Мастацкая літаратура”.

Гасцей кніжнай выстаўкі чакаюць  рарытэтныя музейныя экспанаты, дакументы, кнігі, а таксама сустрэчы з вядомымі пісьменнікамі, музейнымі работнікамі, нашчадкамі народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.