background

Год з Коласам

04.01.2023

На радыёканале "Культура" падвялі вынікі 140-годдзя з дня нараджэння класіка разам з галоўным захавальнікам фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, праўнучкай песняра Васілінай Міцкевіч.

Гаворка пра:

- выставачныя праекты года;

- інскрыпты майстра слова, якія папоўнілі фонд музея Я. Коласа;

- пра цеснаваты пінжак Янкі Купалы падчас першай сустрэчы з Якубам Коласам у Смольні;

- бачанне асобы і творчасці класіка сучаснай моладдзю;

- пра "зорку, натхненне, спадзяванне і шчасце" Якуба Коласа; - сямейныя калядныя, навагоднія традыцыі і іншае.