1943
Красавік, 9
Літаратурны вечар у Ташкенцкім педагагічным інстытуце, прысвечаны Я. Коласу.
Красавік, 10
Запіс у дзённіку: “Пісаў безыменную паэму (маецца на ўвазе паэма “Адплата”, канец 1-га раздзела якой паводле аўтографа датуецца 12 крас.)”
Красавік, 12 – 24 і 2 чэрвеня
Піша 1 – 3 раздз. “Адплаты”.
Упершыню паэма надрукавана ў “Полымі”, 1945: № 1 – раздз. 1 – 12-ы, № 2, 3 – раздз. 13 – 24.
1944
Сакавік.
Напісаны верш – варыянт гімна БССР.
Сакавік, 5
Працуе над новым варыянтам гімна БССР. “Не дакончыў. Не задавальняе”. (Дзённік)
Сакавік, 21 – 24
Удзельнічае ў рабоце VI сесіі Вярхоўнага Савета БССР (Гомель).
Абіраецца намеснікам старшыні Вярхоўнага Савета БССР.
1945
Да 10 красавіка
Газ “Літаратура і мастацтва” інфармуе аб тым, што на агульным сходзе партыйнай арганізацыі СП Беларусі Я. Колас прыняты ў члены “ВКП(б).
Загадам Беларускага штаба партызанскага руху ўзнагароджаны медалём “Партызану Айчыннай вайны” I ступені за актыўны ўдзел ў арганізацыі партызанскага руху на Беларусі.
Красавік, паміж 18 – 29
Сустракаецца з П. К. Панамарэнкам. Ставіць пытанне аб будаўніцтве школы ў Мікалаеўшчыне.
Красавік
Аднаўляе працу над паэмай “Рыбакова хата”, якую паэт пачаў пісаць яшчэ ў 1939 годзе.
Май, 21
У ноч з 20 на 21 мая а палове другой гадзіны ў філіяле крамлёўскай бальніцы ў Сакольніках памерла Марыя Дзмітрыеўна Міцкевіч.
Май
Абяцае па прыездзе ў Мінск на сталае жыхарства прыспешыць будаўніцтва школы ў Мікалаеўшчыне.
1946
Красавік, паміж 19 і 23
Наведвае П. К. Панамарэнку. Гаворыць пра нездавальняючы стан выдання мастацкай літаратуры.
1947
Разам з сынам Міхасём пасадзіў каля дому дубок, выкапаны ў Батанічным садзе. Запіс у дзенніку: “Назаву дуб Юркам”.
Май, 31
Як віцэ-старшыня Славянскага камітэта СССР адкрывае сход актыву славянскіх дзеячаў Беларусі.
1948
Красавік, 17
На першым з’ездзе беларускага Тэатральнага аб’яднання разам з народнымі артыстамі СССР А. А. Яблачкінай і В. І. Качалавым абіраецца ганаровым членам тэатральнага аб’яднання БССР.
1949
Красавік, 8
Пастановай Савета Міністраў СССР Я. Коласу прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР другой ступені за паэму “Рыбакова хата”.
1950
Сакавік, 30 – 31
Старшынствуе на пасяджэннях канферэнцыі па абмеркаванні праекта змен і ўдакладненняў беларускага правапісу, скліканай Інстытутам мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР
Красавік, 22
ЛіМ паведамляе аб тым, што ў рукапісным аддзеле бібліятэкі АН Літоўскай ССР выяўлены 37 невядомых вершаў Я. Коласа на рускай мове, змешчаных у двух вучнёўскіх сшытках.
Красавік, 16 – 17
Прымае выхаванцаў Брэсцкага дзіцячага дома імя Я. Коласа.