background

Колас. Дзень за днем. Жнівень.

23.08.2022

З гісторыі аднаго экспаната

У жніўні 1951 года напярэдадні пяцігадовага юбілею Чавускага дзіцячага дома дырэкцыя і выхаванцы запрасілі да сябе ў госці Я. Коласа. Разам з запрашэннем 20 жніўня быў пасланы бюст Я. Коласа, зроблены адным з выхаванцаў – Валянцінам Валкавым. У адказ Я. Колас прыслаў дзецям ліст з сардэчнай падзякай за “дасканалы падарунак”.

Бюст з выгравіраваным на падстаўцы надпісам “Любімаму Канстанціну Міхайлавічу ад выхаванцаў Чавускага дзіцячага дома. 20 жніўня 1951 года” экспануецца ў музеі паэта.