background

"Колас. Дзень за днём. Кастрычнік"

12.10.2022

Шаноўныя сябры! Сёння мы перанясемся ў кастрычнік 1943 года.

У сваім дзенніку 20.10. 1943 года Я. Колас запісаў:

“Сёння адчуваю сябе вельмі слабым… Няма смеху. Даўно не смяяўся. Няма радасці – нічога не цешыць. Часамі думаю аба ўсім, што напісаў: напісанае як бы чужое для мяне. Няўжо ўсё гэта – вынік няяснага прадчування канца? Стаміўся я ў дарозе. Трэба безадкладна змена месца – ехаць з Ташкента… Мыслі мае ў Беларусі. Цяжка ад усведамлення, што кожны дзень гінуць тысячы маладых здаровых людзей. А дзе мая пакута і радасць?”