Традыцыя касманаўтаў браць з сабою ў космас нейкія асабліва важныя для іх кнігі існуе даўно — хоць гэта вельмі складана, бо кожны грам грузу ўлічваецца. Яшчэ Пётр Клімук браў з сабой у касмічнае падарожжа кішэннае выданне вершаў Якуба Коласа, і гэты асобнік цяпер захоўваецца ў фондах музея.
А сёння беларускі касманаўт Алег Навіцкі пакінуў свой аўтограф на юбілейным выданні “Новай зямлі”, дзякуючы дырэктару музея І.У. Мацяс.