background

"Крочым у школу разам з Коласам"

30.08.2021

Урачысты прыём у першакласнікі прайшоў у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа. Як вядома, Якуб Колас быў настаўнікам, вучыў дзяцей любіць сваю краіну, родную мову, быць дружнымі, ва ўсіх пачынаннях падтрымліваць сяброў. У музеі сабраліся менавіта такая рабяты - дружныя і кемлівыя.

  • "Крочым у школу разам з Коласам"
  • "Крочым у школу разам з Коласам"
  • "Крочым у школу разам з Коласам"
  • "Крочым у школу разам з Коласам"
  • "Крочым у школу разам з Коласам"
  • "Крочым у школу разам з Коласам"
  • "Крочым у школу разам з Коласам"
  • "Крочым у школу разам з Коласам"
  • "Крочым у школу разам з Коласам"
  • "Крочым у школу разам з Коласам"
  • "Крочым у школу разам з Коласам"
  • "Крочым у школу разам з Коласам"
  • "Крочым у школу разам з Коласам"
  • "Крочым у школу разам з Коласам"
  • "Крочым у школу разам з Коласам"
  • "Крочым у школу разам з Коласам"
  • "Крочым у школу разам з Коласам"
  • "Крочым у школу разам з Коласам"

Для будучых школьнікаў супрацоўнікі музея арганізавалі цікавае і вясёлае мерапрыемства: у госці да рабят прыйшоў прафесар цудадзейных навук Ягор Яркі, які ведае шмат чароўных заклінанняў. Сапсаваць свята спрабавалі шкодніцы-сяброўкі Піратэса і Вядзьмарачка, але ж дзеці вытрывалі ўсе іспыты і перавыхавалі свавольніц. З захапленнем удзельнічалі рабята ў конкурсах, якія прапанаваў галоўны герой паэмы Якуба Коласа "Міхасёвы прыгоды", пагулялі ў вясёлыя гульні з гарэзай Катом, прынялі ўдзел у занятку "Тэатр бывае розным", дзе паспрабавалі сябе ў ролях сапраўдных артыстаў, на майстар-класе зрабілі браслеты жаданняў. А ў Коласаву валізку, якая будзе захоўвацца ў яго рабочым кабінеце 4 гады да моманту выпуску дзяцей з пачатковай школы,  паклалі паперкі са  сваімі запаветнымі марамі. Усіх прайшоўшых музейны квэст, чакалі падарункі.