background

Лета ў музеі

24.06.2021

Сардэчна запрашаем на мерапрыемствы адукацыйнай праграмы “Лета ў музеі”

  • Лета ў музеі

Праграма музейнай адукацыйнай праграмы

“Лета ў музеі”

 

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа падрыхтаваў

займальную адукацыйную праграму “Лета ў музеі” .

Мы прапануем наступныя заняткі:

 

Занятак “Добры дзень, музей!” (6+)

 

Знаёмства з музеем Якуба Коласа, творамі пісьменніка для дзяцей.

Інтэрактыўная гульня “Таямніцы дома Песняра”

Лялечны спектакль “Воўк-дурань

Занятак “Творчая майстэрня” (8+)

З гісторыі паштовак.

Паштоўкі пачатку XX стагоддзя з фондаў музея Якуба Коласа.

Майстар-клас па вырабе паштовак

 

Занятак “Дарагі мой каляндар, няхай наступны будзе ў дар!”(8+)

З гісторыі з’яўлення календара.

Хобі Якуба Коласа – калекцыяніраванне настольных календароў.

Майстар-клас па стварэнні вечнага календара.

 

Занятак “Сям’я ў мяне адна!”(6+)

Знаемства з сям’ёй Якуба Коласа

Майстар-клас па сілуэтным выразанні

 

Кошт аднаго занятка  - 5 беларускіх рублёў з чалавека.

Папярэдні запіс абавязковы!

Тэл. +375 17 270 17 02

 

 

Тэатралізаваныя прадстаўленні па казках Якуба Коласа (3+):

“Воўк-дурань”

“Савось-распуснік”

 Кошт – 3,50 з чалавека