background

Масленіца ў Доме Коласа

28.02.2020

А ў Доме Коласа працягваецца масленічны тыдзень! Зараз надышоў перыяд Шырокай Масленіцы — гэта апошнія чатыры дні святочнага тыдня: чацвер, пятніца, субота і нядзеля. І ў нашым музеі экскурсійным групам пашчасціла святкаваць разам з намі. Шасці- і васьмікласнікі з імпэтам паўдзельнічалі ў конкурсах, гульнях, разгадалі закавырыстыя загадкі — настрой ва ўсіх прыўзняты!

  • Масленіца ў Доме Коласа

А памятаеце, што пісаў Якуб Колас у паэме «Новая зямля» у раздзеле «Раніца ў нядзельку»?

Дзень быў святы. Яшчэ ад рання
Блінцы пякліся на сняданне,
І ўжо пры печы з чапялою
Стаяла маці… Пад рукою
Таўкліся дзеці, заміналі
Або смяяліся, спявалі.

 

Услон заняў сваё ўжо места,
На ім стаяла дзежка цеста,
І апалонік то і дзела
Па дзежцы боўтаў жвава, смела
І кідаў цеста ў скавародкі.
Давала піск яно кароткі,
Льючыся з шумам на патэльні,
І ў жар стаўлялася пякельны;
І там з яго ўжо ўвачавідкі
Пякліся гладзенькія пліткі.

 

Блінцоў, спаднізу наздраватых,
Угору пышна, пухла ўзнятых,
І ўжо адтуль рукою маткі
На ўслон шпурляліся аладкі,
А дзеці іх даўно сачылі
І на ляту блінцы лавілі,
Заядла мазалі іх здорам.