background

Музей наведалі высокія госці з Узбекістана

01.12.2022

Асаблівае месца ў біяграфіі Якуба Коласа займае ташкенцкі перыяд жыцця і творчасці (14 жніўня 1941 года — 1 лістапада 1943 года), калі сям'я Міцкевічаў разам з Акадэміяй навук Беларусі была эвакуіравана ва Узбекістан.

У далёкім 1954 годзе Якуб Колас гасцінна прымаў у сваім рабочым кабінеце свайго сябра, узбекскага паэта Хаміда Гуляма. А сёлета музей наведалі госці з сонечнага Узбекістана. Галоўны захавальнік фондаў музея, праўнучка Я. Коласа В. В. Міцкевіч правяла экскурсію і распавяла пра кантакты класіка і сяброўскія зносіны з многімі ўзбекскімі паэтамі дырэктару цэнтра народнай дыпламатыі ШАС ва Узбекістане спадару Сабіраву Кабулжону Касымавічу і яго калегу.