background

"На струнах душы"

03.03.2022

Сардэчна запрашаем на канцэрт!

“На струнах душы”

Канцэрт навучэнцаў класа гітары Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі

09 сакавіка 2022 года ў 16. 30 у Вялікай гасцёўні Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа адбудзецца вясенні канцэрт навучэнцаў класа гітары Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі.

Народны паэт Беларусі Якуб Колас вельмі любіў музыку, добра граў на скрыпцы (асвоіў яе, калі яшчэ вучыўся ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі) і спяваў, з задавальненнем слухаў па радыё народныя мелодыі і царкоўныя спевы. Жонка Песняра Марыя Дзмітрыеўна таксама мела добры музычны слых і прыгожы голас. Якуб Колас высока ацэньваў карысць музычнай адукацыі, таму ў пачатку мінулага стагоддзя ў доме Коласа з’явіўся раяль − яго набылі для ўнукаў паэта.

Музыка абуджае самыя патаемныя струны нашае душы. Як і паэзія, яна гавораць з намі на мове кахання. У канцэрце “На струнах душы” у выкананні навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі прагучыць музыка розных эпох – ад Барока да мелодый XXI стагоддзя.

Уваход вольны.

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!

Тэл. для даведак: 8 (017) 270-17-02.

Афіцыйны сайт: www.kolasmuseum.com

e-mail: info@kolasmuseum.by