background

Новае выданне паэмы "Міхасёвы прыгоды" убачыла свет

20.06.2020

Увага! Свежыя навіны!

Сёння на фестывалі гістарычнай кнігі «Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку» мы прэзентуем новае выданне - паэму Якуба Коласа "Міхасёвы прыгоды". Гэта першае асобнае выданне вершаванай паэмы для дзяцей ў XXI стагоддзі з новымі цудоўнымі ілюстрацыямі ад Алесі Жыткевіч!

Дзякуй выдавецтву "Белстан" за гэта шыкоўнае выданне. Выдаваць кнігі для дзяцей Якуба Коласа, папулярызаваць яго творчасць сярод дзіцячай аўдыторыі - было адным з апошніх жаданняў малодшага сына Якуба Коласа Міхася Канстанцінавіча, які і стаў прататыпам галоўнага героя паэмы "Міхасёвы прыгоды"! Вельмі сумна, што гэта выданне ён не паспеў пабачыць, але ўпэўнены, што яно б яму спадабалася!