background

Памёр народны мастак Беларусі Васіль Шаранговіч

04.01.2022

Калектыў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа глыбока смуткуе з прычыны смерці народнага мастака Беларусі Васіля Пятровіча Шаранговіча.

Васіль Пятровіч у сваёй творчасці шмат увагі прысвяціў творам народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. У фондах музея Песняра захоўваюцца ілюстрацыі да кніг вершаў Якуба Коласа «З майго летапісу» (1967), «Вершы» (1972), партрэт Якуба Коласа, напісаны да 100-годдзя з нараджэння класіка беларускай літаратуры, а таксама 90 акварэльных ілюстрацый  да паэмы «Новая зямля».

Сам Васіль Пятровіч успамінаў: «У юнац­тве, у пе­ра­пын­ках пад­час касьбы з вяс­ко­вы­мі му­жы­ка­мі, дэк­ла­ма­ваў ім “Но­вую зям­лю” Ко­ла­са — ве­даў усю на па­мяць. І не ўяў­ляў, што ка­лі­сь­ці пра­ілюс­трую гэ­ты твор. Мне бы­ло за шэс­ць­дзе­сят, ка­лі ўзяў­ся за гэ­тую пра­цу, ра­ней не мог — лі­чыў ся­бе ўнутрана не­пад­рых­та­ва­ным. За па­ўта­ра го­да ўда­ло­ся зра­біць бо­льш за 90 ілюс­тра­цый да па­эмы. Да­па­маг­лі ўспа­мі­ны дзя­цін­ства, згад­ваў, як чы­таў вяскоў­цам урыў­кі, як яны смя­ялі­ся, бо не­йкія сю­жэ­ты бы­лі зна­ёмыя і зразумелыя»

Працы Васіля Шаранговіча вылучаюцца разуменнем стылістыкі коласаўскай мовы, пашанай да герояў, любоўю да роднага краю і займаюць пачэснае месца ў гісторыі нацыянальнага выяўленчага мастацтва.

Выказваем шчырыя спачуванні родным і блізкім народнага мастака. Памяць пра Васіля Пятровіча застанецца ў нашых сэрцах.

 

У 2014 годзе да 75-годдзя Васіля Пятровіча і да 90-годдзя паэмы "Новая зямля" у выдавецтве "Мастацкая літаратура" пабачыла свет новае выданне паэмы з ілюстрацыямі творцы. Тады ж у Доме-музеі Якуба Коласа адбылася прэзентацыя выдання і ўрачыстае адкрыццё выстаўкі "Малюнкі родныя і з'явы..." з фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа з удзелам самога Васіля Пятровіча Шаранговіча.

Успомнім разам...