background

Паважанае спадарства! Увага!

08.10.2021

У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй замест мерапрыемства “Я слаўлю мамы светлае імя” Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа абвяшчае анлайн-конкурс, прысвечаны Дню маці. 

  • Паважанае спадарства! Увага!

Наведвальнікі сайта kolasmuseum.by запрашаюцца да ўдзелу ў творчым спаборніцтве – той, хто правільна адкажа на пытанні віктарыны і выканае ўсе заданні, атрымае запрашальны білет, які дазволіць наведаць музей народнага паэта разам з мамай бясплатна!
14 кастрычніка ў музеі адбудзецца акцыя “Музей у падарунак маме”. Усе матулі, якія прыйдуць у гэты дзень у дом Коласа разам з дзецьмі, атрымаюць у падарунак бясплатнае наведанне экспазіцый музея. І справа тут не толькі ў тым, што кожны зможа прывесці маму ў музей па свайму білету, колькі ў зносінах маленькага чалавека з самым дарагім для яго чалавекам – мамай. У наш імклівы час нам усім гэтага вельмі не хапае, а мемарыяльная сядзіба і дом паэта захоўваюць непаўторную аўру святла і добразычлівасці Якуба Коласа. Кожны, хто хоць раз завітае у музей, на ўсё жыццё пранясе ў сваім сэрцы памяць пра Дом беларускага песняра.

Віктарына “Слова пра маці”

1.  Адкажыце,
як звалі маці Якуба Коласа.
А) Марыя;
Б) Ганна;
В) Вераніка;
Г) Юлія.

2.  Колькі
гадоў было матулі Якуба Коласа, калі ён нарадзіўся?
А) 25;
Б) 30;
В) 31;
Г) 20.
3.  Колькі дзяцей нарадзілася ў сям’і?
А) 2;
Б) 5;
В) 13;
Г) 4.

4.  Творчае заданне. Напішыце пажаданні для сваёй матулі да Дня маці. У паэтычнай альбо празаічнай форме. Аб’ём не абмежаваны.

Свае адказы дасылайце на электронны адрас музея: info@kolasmuseum.by
Пытанні па тэлефоне: 270 17 02