background

“Песняры зямлі беларускай”

24.06.2022

23 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё літаратурна-мастацкай выстаўкі “Песняры зямлі беларускай”, прысвечанай 140-годдзю з дня нараджэння беларускіх пісьменнікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аксана Кніжнікава, намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Алена Стуканава, дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Ганна Галінская, галоўны захавальнік фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, праўнучка класіка беларускай літаратуры Васіліна Міцкевіч, першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў, мастацтвазнаўца Наталля Шаранговіч.

Падрабязны рэпартаж глядзіце на сайце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Рэпартаж аб урачыстым адкрыцці выстаўкі