background

Часовая экспазіцыя фатографа-нафтавіка Аляксандра Ключнікава «Подых Поўначы»

15.09.2022

Шаноўныя сябры! Сардэчна запрашаем!

  • Часовая экспазіцыя фатографа-нафтавіка Аляксандра Ключнікава «Подых Поўначы»

Прэс-рэліз

«Подых Поўначы»

Часовая экспазіцыя фатографа-нафтавіка Аляксандра Ключнікава

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае 22 верасня 2022 года ў 16.00 на адкрыццё часовай экспазіцыі фатографа-нафтавіка Аляксандра Ключнікава «Подых Поўначы». На выставе прадстаўлены як вядомыя працы аўтара, так і тыя, што раней не дэманстраваліся. На іх – неверагоднай прыгажосці прырода Поўначы: рэкі, лясы, азёры, горы. А яшчэ – беларускія нафтавікі. Асабліва ўнікальныя чорна-белыя здымкі, надрукаваныя самім аўтарам.

Аляксандр Ключнікаў – ураджэнец Рэчыцы, музыкант, даследчык Поўначы, таленавіты фотамастак, які частку свайго жыцця аддаў працы ў «Беларуснафце». Доўгі час жыў з сям'ёй на Камчатцы. Менавіта там у 80-я гады ён стаў сапраўдным прафесіяналам у сферы фотамастацтва. У камандзіроўках па Каракскай аўтаномнай акрузе наведваў вёскі, аленегадоўчыя брыгады. Заняткі і абрады абарыгенаў сталі галоўнай тэмай яго творчасці. Працы Ключнікава публікаваліся ў «Камчацкай праўдзе», «Каракскім камунісце». А яго дакументальныя фільмы пра традыцыі паўночнікаў набываў этнаграфічны музей у Ленінградзе.

Праз 14 гадоў Аляксандр Ключнікаў з сям'ёй вярнуўся ў Рэчыцу. Працаваў на заводзе «Рытм», затым – дэфектаскапістам у Рэчыцкім упраўленні разведачнага бурэння.

У 80-90-я гады выдатныя працы гэтага фотамастака, пазаштатнага аўтара газеты «Нафтавік», публікаваліся ў розных выданнях краіны. Сярод іх – газеты «Праўда», «Звязда», «Знамя юнасці». Яго каларытныя, запамінальныя фотаілюстрацыі ўвайшлі ў кнігу «Нафтавая жамчужына Беларусі», якая выйшла ў 1991 г. А здымкі, зробленыя на Вынгапураўскім і Навагоднім радовішчах, сталі сапраўдным фоталетапісам нафтаздабычы ў Заходняй Сібіры. Свае працы аўтар дэманстраваў на шматлікіх выставах у гарадах СССР і за мяжой. Цяперашняя фотавыстава – гэта свайго роду вяртанне нашага земляка Аляксандра Ключнікава на радзіму, адкрыццё творчасці гэтага таленавітага майстра для шырокай публікі.

Арганізатары выставы:      

  • РУП «Вытворчае аб'яднанне «Беларуснафта»
  • Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа

У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі пасольстваў замежных краін у Рэспубліцы Беларусь, аб'яднання «Беларуснафта», творчыя дзеячы.

Сардэчна запрашаем!

Кантактны тэлефон: (017) 270-17-02 Адрас: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5 www.kolasmuseum.by; e-mail: info@kolasmuseum.by