background

Шчыра запрашаем на куратарскія экскурсіі!

01.07.2022

04 і 05 ліпеня ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа ў 18.30 адбудуцца куратарскія экскурсіі па часовай экспазіцыі "50 імгненняў: фоталетапіс жыцця Народнага паэта Беларусі Якуба Коласа".

Аб рэдкіх фотапартрэтах класіка распавядзе куратар праекта галоўны захавальнік фондаў музея, праўнучка Якуба Коласа Васіліна Міцкевіч. Уваходны квіток - 3 рублі. Папярэдні запіс па тэл. 270 17 02 абавязковы.

Сардэчна запрашаем!