background

Штодзённая медытацыя “Жыць па Коласу”

18.09.2020

Якуб Колас быў не толькі вялікім пісьменнікам, навукоўцам і грамадскім дзеячам, ён меў чароўны дар бачыць і адчуваць у навакольным свеце, а таксама ў людзях тое, што часам было назаўважна іншым. Кожны яго твор - гэта своеасаблівы філасофскі роздум, аўтарская споведзь. Давайце пачытаем некаторыя думкі і развагі вялікага Песняра. Спынемся хоць на пяць хвілін у нашым бясконцым жыццёвым падарожжы і паразважаем разам.

  • Штодзённая медытацыя “Жыць па Коласу”
  • Штодзённая медытацыя “Жыць па Коласу”
  • Штодзённая медытацыя “Жыць па Коласу”
  • Штодзённая медытацыя “Жыць па Коласу”
  • Штодзённая медытацыя “Жыць па Коласу”
  • Штодзённая медытацыя “Жыць па Коласу”

 

* Да кожнай з’явы на свеце трэба падыходзіць са словамі: чаму? і чаго? Бо гэта і ёсць пачатак мудрасці і філасофіі.

* І перабор меры таксама нядобры, як і недабор. Трэба быць асцярожным і больш дзяржацца сярэдзіны.

* Трэба, брат, многа павучыцца, каб ведаць маленькае. І вучацца людзі, аж лысеюць з навукі, а ўсяго ведаць не будуць. Вучыся і ты.

* Псіхалогія чалавека пабудавана так, што самы факт і перажыванні перед фактам рэдка калі супадаюць.

 

 

* Чалавек жыве дзеля дабра, для служэння праўдзе, каб стварыць нейкія вартасці жыцця і каб быць карысным для іншых.

* Жанчына-душа мужчыны; яна наша натхненніца на вялікія справы.

* Незалежна ад чалавека страху няма. У істоце кожнага страху ляжыць наша няведанне, наша цемната. Страх і цемната – неразлучныя прыяцелі… Сам жа па сабе страх, як нейкая незалежная сіла, гэта не больш і не менш, як наша глупства.

* Мы бачым, што мы нічога не бачым, а чаму нічога не бачым, зараз пабачым.

* А хто не паважае сябе, таго і другія не паважаюць…

* Чалавек – не кандылярская паперка: нумар паставіў, падшыў, зарэгістраваў і ўсё тут.

* Дык вось: ёсць сіла і ў бяссіллі.

* Раз у цябе ёсць сіла, ты заўсёды знойдзеш спосаб жыць на свеце, праб’еш сабе дарогу – што жывое, жывым і застанецца.

* Дык вазьмі за нораў

"Не хадзі за горы,

А перш каля носу

Пашукай ты лёсу.