background

Такім мы памятаем Коласа

30.09.2021

Прайшла першая кіна-імпрэза з цыклу "Такім мы памятаем Коласа" у межах падрыхтоўкі да Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад".

  • Такім мы памятаем Коласа
  • Такім мы памятаем Коласа
  • Такім мы памятаем Коласа
  • Такім мы памятаем Коласа
  • Такім мы памятаем Коласа
  • Такім мы памятаем Коласа

Навучэнцы Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава паглядзелі дакументальны фільм "Новы Мінск" з удзелам Я. Коласа, які быў зняты ў 1954 годзе, даведаліся, якія думкі напаўнялі душу Песняра ў той час; што адбывалася ў яго жыцці; якія ён пісаў творы; над чым яшчэ працаваў і чым натхняўся. Цікава было паслухаць аб працы Якуба Коласа ў Акадэміі навук на пасадзе віцэ-прэзідэнта, а таксама паслухаць творы народнага паэта тых часоў.

На мерапрыемстве таксама ўспомнілі важкі ўнёсак у справу арганізацыі і працы Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа старэйшага сына Песняра і першага дырэктара музея Данілы Канстанцінавіча Міцкевіча, які нарадзіўся ў гэты дзень у 1914 годзе.