background

“У віры нашай памяці…”

25.11.2021

Прагляд фільма “Народны паэт” у межах музейнага праекта “Такім мы памятаем Коласа”.

  • “У віры нашай памяці…”
  • “У віры нашай памяці…”
  • “У віры нашай памяці…”
  • “У віры нашай памяці…”
  • “У віры нашай памяці…”
  • “У віры нашай памяці…”
  • “У віры нашай памяці…”
  • “У віры нашай памяці…”

29 лістапада 2021 года ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца паказ фільма “Народны паэт” і інтэрактыўная экскурсія з выкарыстаннем аўдыёвізуальных сродкаў дакументальнай і мемарыяльнай частак музейнай экспазіцыі.

Кінастужка “Народны паэт” была знята родапачынальнікам айчыннага кіно Юрыем Тарычам да 70-годдзя Якуба Коласа. Гэта першы і адзіны прыжыццёвы кінапартрэт Песняра. Кадры з гэтай стужкі ў пазнейшыя часы траплялі ў дакументальныя фільмы пра Якуба Коласа. У фільме паэт сустракаецца з пісьменнікамі і рабочымі, расказвае пра творчыя планы маладым аўтарам, разбірае пошту і нават палівае градкі. Каштоўнасць стужкі заключаецца яшчэ і ў тым, што ў фільме паказаны дом, што складаўся з драўлянай часткі, а таксама двухпавярховай мураванай прыбудовы, у якім жыў Якуб Колас да сярэдзіны 1952 года, працоўны кабінет Канстанціна Міхайлавіча, а таксама выгляд родных мясцін народнага паэта: краявідаў Мікалаеўшчыны, сядзібы Альбуць і Смольню. Дзякуючы карціне гледачы сёння могуць перанесціся ў Мінск пачатку 50-х гг. мінулага стагоддзя. Беларускамоўны варыянт стужкі “Народны паэт” захоўваецца ў фондах Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа. Ён быў падараваны Песняру ў 1952 годзе ад кінастудыі "Беларусьфільм" і Міністэрства кінематаграфіі БССР.

Падчас мерапрыемства “У віры нашай памяці…” наведвальнікі музея адчуюць сябе гасцямі ўтульнага Дома Песняра, змогуць разгледзець за велічнай постаццю класіка баларускай літаратуры асобу, чалавека з яго пачуццямі і светаадчуваннем, з непаўторнымі рысамі характару і асаблівымі звычкамі. Пачатак а 16 гадзіне.

 

Сардэчна запрашаем!

Кантактны тэлефон: (017) 270 17 02

Адрас: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5

www.kolasmuseum.by

e-mail: info@kolasmuseum.by