background

Удзел у навукова-практычным семінары

21.12.2022

  • Удзел у навукова-практычным семінары
  • Удзел у навукова-практычным семінары

Сёння на базе Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры праходзіць тэматычны семінар для кіраўнікоў музеяў устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі "Сучасныя падыходы да арганізацыі музейнай дзейнасці". Ён арганізаваны сумесна з ДУА "Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі".

 

На семінары з дакладамі выступаюць супрацоўнікі дзяржаўных музеяў г.Мінска. Музей Якуба Коласа прадстаўляюць галоўны захавальнік фондаў  Васіліна Міцкевіч і загадчык навукова-асветніцкага аддзела Вольга Наважылава. У дакладах разглядаюцца актуальныя пытанні дзейнасці музея - навуковай, экспазіцыйнай, культурна-адукацыйнай, улікова-фондавай і інш.