background

Увага! Ужо заўтра! Цікавосткі Дома-музея Якуба Коласа!!!

29.01.2021

У нядзелю мы будзем адзначаць Дзень беларускай навукі.

  • Увага! Ужо заўтра! Цікавосткі Дома-музея Якуба Коласа!!!

Як вядома, Якуб Колас быў знаным навукоўцам, віцэ-прэзідэнтам Акадэміі навук. Навуковай дзейнасцю пачаў займацца яшчэ будучы семінарыстам, потым у час работы ў Навукова-тэрміналагічнай камісіі прымаў непасрэдны ўдзел у распрацоўцы навуковай тэрміналогіі, працаваў у літаратурна-даследчай камісіі (потым – Інстытут беларускай мовы) пры Інбелкульце. У снежні 1928 г. Якуб Колас быў зацверджаны правадзейным членам Акадэміі навук, а ў 1929 годзе абраны яе віцэ-прэзідэнтам. На гэтай пасадзе ён плённа працаваў да апошніх дзён свайго жыцця.

З нагоды свята беларускай навукі заўтра, у суботу, ў Доме-музеі Якуба Коласа пройдуць цікавыя экскурсіі, а таксама мы прапануем усім жадаючым... адправіцца на своеасаблівай машыне часу ў мінулае. У далёкае мінулае! Вы зможаце адчуць сябе жыхаром сярэднявечнага горада, апрануць тагачаснае адзенне і ўпрыгожванні і сфатаграфавацца на памяць! Чакаем ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа з 10. 00! Пачатак святочнай фотасесіі - у 11.00.