background

Вітаем шаноўных гасцей з Казахстана!

06.02.2020

Учора ў Дом-музей Коласа зазірнулі шаноўныя госці з Казахстана. Консул Рэспублікі Казахстан у горадзе Брэсце Эльдар Аскаравіч Кунаеў і дырэктар навукова-культурнага цэнтра «Дом Ауэзава» Дыяр Аскаравіч Кунаеў.

Госці з цікавасцю аглядзелі музейную экспазіцыю, зазірнулі ў фондавы аддзел, каб азнаёміцца з матэрыяламі па сувязях Якуба Коласа з казахскімі пісьменнікамі. Дарэчы, Эльдар Аскаравіч і Дыяр Аскаравіч — унукі Мухтара Амарханавіча Ауэзава!

Падчас сустрэчы ў Доме Якуба Коласа былі абмеркаваны дэталі шчыльнага супрацоўніцтва нашай установы з літаратурнымі музеямі Казахстана і Консульствам.

Рады былі сустрэць паважаных гасцей і гатовы да плённай супрацы!