background

Выступленне на навуковай канферэнцыі

02.04.2021

У Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры прайшла Міжнародная навуковая канферэнцыя “Беларуская літаратура і літаратуразнаўства: канцэпцыі, напрамкі, навуковыя школы. Да 90-годдзя з дня заснавання Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы”.

З дакладам “Нерэалізаваная мара Якуба Коласа: чаму нацыянальны класік так і не напісаў твор, прысвечаны Крычаўскаму паўстанню” на канферэнцыі выступіў старшы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Аляксандр Сяргеевіч Крыжэвіч.

Нерэалізаваная мара Якуба Коласа:

чаму нацыянальны класік так і не напісаў твор, прысвечаны Крычаўскаму паўстанню?

Якуб Колас пакінуў пасля сябе вялізарную творчую спадчыну, пры гэтым беларускі класік за адносна доўгае жыццё не рэалізаваў усе свае творчыя задумы і ідэі. Яскравым прыкладам падобнай нерэалізаванай творчай задумы была ідэя напісання твора, прысвечанага Крычаўскаму паўстанню.

  1. Ідэя падобнага твора з’явілася ў Якуба Коласа яшчэ ў 1933 годзе, адразу пасля напісання аповесці “Дрыгва”, што можна прачытаць у лісце Якуба Коласа да Сяргея Гарадзецкага ад 23 снежня 1933 года: “Я теперь, закончив повесть «Дрыгва» (она уже напечатана и скоро выйдет – не готова обложка), пишу небольшую детскую поэму, которую хочу закончить к первому января 1934 г. Соблазняет одна историческая тема – для исторической повести или пьесы. Работа очень сложная – в белорусских условиях это совершенно новый жанр. А материал очень интересный и богатый».
  2. Асноўныя моманты сюжэта будучага твора быў апісаны ў лісце Якуба Коласа да рускага пісьменніка Сяргея Гарадзецкага ад 3 сакавіка 1937 года Якуб Колас: “Я подбираю материал для новой пьесы. Большой, увлекающий материал. Но его мне мало. Сюжет, вернее не сюжет, а историческая аснова: Кричевское староство (в бывшей Могилёвской губернии на Соже). Польский король дарит его польскому магнату князю Радзивиллу. Богатый еврей Гдалий берет Кричев на откуп. Жестокая система выбивания податей, пошлин с населения вызывает ропот, недовольствие среди белорусской шляхты и мелкопоместного дворянства. Гдалию противостоит белорусский купец из крестьян. Он торгует воском. Под знаменем антисемитизма ведет пропаганду против Гдалия. Поднимает восстание. Восстание тянется три года. Потом жесткая расправа с восставшими. Обстановка – жуткая нищета и разорение крестьянства, запущенные поля и леса, воют волки. Вот на этом фоне нужно построить художественное произведение. Я не продумал его, но отдельные фигуры, человеческие горести, страсти, характеры, сцены уже мелькают перед моим взором”.
  3. Крычаўскае паўстанне ў савецкай гістарыяграфіі і сучаснай беларускай гістарычнай навуцы лічыцца антыфеадальным. Такую тэзу распрацоўвалі В.Мялешка і П.Лойка ў сваёй кнізе “Паўстанне сялян пад кіраўніцтвам Вашчылы” (1988) і звязвалі з узмацненнем феадальнага прыгону сялянства Крычаўскага староства. Асабліва ж цяжкае становішча жыхароў склалася ў 1730-я гг., калі Крычаўскае староства арандавалі Гдаль і Шмуйла Іцкавічы. Сваёй жорсткасцю да жыхароў староства яны не ішлі ні ў якое параўнанне са сваімі папярэднікамі. Моцны прыгнёт і жорсткасць арандатараў у дачыненні да мясцовых жыхароў жыхароў Крычаўскага староства вымусілі пайсці на ўзброенае паўстанне, кіраўнікі якога імкнуліся паслабіць феадальны прыгнёт. Адмоўнае стаўленне да арандатараў узмацнялася іх этнічным паходжаннем, што было таксама немалаважным фактарам для тутэйшага жыхарства, а жорсткім ўчынкам арандатараў паўстанцы супрацьпаставілі яўрэйскія пагромы. Выказанае меркаванне пацвярджаецца сведчаннямі рускага імператарскага ваеннага і гісторыка саксонскага паходжання Андрэя Мейера, які з’яўляецца аўтарам “Описания Кричевского графства, или бывшаго староства” (1786). Менавіта антысеміцкі складнік паўстання згадвае ў сваім сюжэце будучага твора Якуб Колас і пра які маўчыць сенняшняяя гістарычнай навука ў Беларусі.
  4. Пра ўсю неадназначнасць паўстання апісаў і калега Якуба Коласа па Акадэміі навук гісторык Васіль Шчарбакоў. Менавіта ён у сваёй кнізе Сялянскi рух i казацтва на Беларусi ў эпоху феадалiзма”, якая выйшла ў Мінску ў 1935 годзе, практычна першым сярод беларускіх гісторыкаў паспрабаваў даць ацэнку паўстанню і вылучыць асноўныя моманты, якія яго характарызавалі. Можна меркаваць, што менавіта Васіль Карпавіч Шчарбакоў кансультаваў Якуба Коласа па Крычаўскаму паўстанню, бо гэты гісторык працаваў разам з народным паэтам на пасадзе віцэ-прэзідэнта Акадэміі навук БССР у 1931-1935 гг.
  5. Падчас падбору інфармацыі пра падзеі паўстання Якуб Колас меўся з’ездзіць на Крычаўшчыну, каб сляды мінулай падзеі ў памяці народа. Пра гэта ён пісаў у лісце да свайго калег і сябра Пятруся Броўкі: “Чакаю, калі трохі буду вальней. Ёсць надзея, што ў недалёкім часе будзе ўмацован прэзідыум, і тады я займуся раз’ездамі. У першую чаргу адведаю вас, другі мае родныя, а потым паеду ў Крычаў на пошукі слядоў сярод народа аб паўстанні ў Крычаве (1740-1744 гг.)”. Троху пазней свой намер Якуб Колас агучваў ў лісце да Сяргея Гарадзецкага ў лісце ад 8 верасня 1938 года: «Зреет план большой исторической повести, пожалуй, даже романа. Думаю поехать на то место, где происходили исторические события, взглянуть на окрестности, познакомиться с народом, поискать следов прошлого в его памяти. Я, кажется, уже делился с тобой мыслями об этом замысле. Первоначально намеревался писать пьесу на этом материале. Но меня больше увлекает повесть. Здесь я буду менее связан канонами театра. Пьесу будет легче написать, когда материал пройдёт известную обработку. (Я имею в виду Кричевское восстание.)».
  • Прычынамі, па якіх Якуб Колас так і не змог рэалізаваць сваю творчую ідэю было некалькі. Па-першае, гэта моцны недахоп часу, пра што скардзіўся пісьменнік свайму сябру С.Градзецкаму: “Но я сейчас очень занят по Академии. Мне даже не удалось использовать свой отпуск и отдохнул я плохо. Академия заслонила мне мир, и писать абсолютно некогда. Если так продлится, то как писатель я перестал жить”. Не варта забываць яшчэ і тое, што ў гэты час Якуб Колас працаваў над паэмай “На шляхах волі” і п’есамі “Вайна вайне” і “У пушчах Палесся”, што таксама адымала шмат часу і творчага імпэту. Аднак адна з самых важкіх прычын па якойц Якуб Колас так і не напісаў твор па гістарычных падзеях з’яўляліся масавыя рэпрэсіі 1930-х гг. На фоне гэтай страшнай карціны відавочна, што гістарычная тэматыка ў тыя часы была не надта бяспечная для стварэння вялікага твора, а неадпаведнасць жорсткім ідэалагічным устаноўкам лёгка магла прывесці да арышту і сур’ёзнага асуджэння. Пагэтаму Якуб Колас проста пабаяўся займацца гэтай небяспечнай тэмай.

         Старшы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Аляксандр Крыжэвіч.