background

«Залюстроўе. Творы Якуба Коласа ў ілюстрацыях Мікалая Селешчука»

18.08.2022

17 жніўня 2022 года ў Доме Коласа адбылося адкрыццё выстаўкі да 75-годдзя Мікалая Міхайлавіча Селешчука ў фармаце вечара ўспамінаў.

  • «Залюстроўе. Творы Якуба Коласа ў ілюстрацыях Мікалая Селешчука»

На выставе прадстаўлены арыгіналы ілюстрацый беларускага мастака да зборніка апавяданняў Якуба Коласа «Страшнае спатканне» і копіі ілюстрацый да паэмы «Сымон-музыка».

Дзякуючы нашым шаноўным гасцям, такі незвычайны фармат вечара атрымаўся вельмі цёплым і ўтульным. Дзякуем Мікалаю Міхайлавічу Паграно‌ўскаму – мастацтвазнаўцу, мастацкаму крытыку, куратару і галерысту; Уладзіміру Пятровічу Савічу - мастаку, графіку, аднакурсніку Мікалая Селешчука;

Раісе Паўлаўне Сіплевіч - мастачцы, аднакурсніцы Мікалая Селешчука; Раісе Андрэеўне Баравіковай - пісьменніцы, перакладчыцы, паэтычны зборнік якой «Слухаю сэрца» у 1978 г. ілюстраваў М.М. Селяшчук; Веры Даніілаўне Міцкевіч- унучцы Якуба Коласа.