background

Запрашаем на круглы стол!

31.01.2022

“Я прыйшоў дзеля вас…”
Круглы стол да 140-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа і 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа

Нацыянальная бібліятэка Беларусі

ПРЭС-РЭЛІЗ

 

“Я прыйшоў дзеля вас…”

Круглы стол да 140-годдзя з дня нараджэння

народнага паэта Беларусі Якуба Коласа і 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

 

4 лютага 2022 года а 11-й гадзіне ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі  адбудзецца круглы стол “Я прыйшоў дзеля вас…” да 140-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа і 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі для прадстаўнікоў сферы адукацыі, турыстычных фірм і СМІ.

 Юбілей класіка літаратуры − гэта не проста дзень нараджэння аднаго чалавека, гэта юбілей усяго народа, бо менавіта з лёсаў лепшых сыноў айчыны складаецца лёс Бацькаўшчыны. Творчасць народнага паэта Беларусі Якуба Коласа – гэта цэлая эпоха ў гісторыі беларускай культуры. Ён па праву лічыцца заснавальнікам нацыянальнай прозы, яго пяру належаць паэтычныя шэдэўры (паэмы “Новая зямля” і “Сымон-музыка”), у разрад класікі ўвайшлі геніяльныя вершы Коласа. Невыпадкова ў гэтым годзе супалі два юбілеі – народнага паэта  і нацыянальнай скарбніцы. Коласа чыталі, чытаюць і будуць чытаць. Які б сумны лёс не прадказвалі кнізе, яна прадаўжае быць тым самым мастом, які аб’ядноўвае ўсіх аматараў Слова.

У 1946 годе ў “Маім запавеце” Якуб Коласа  пісаў: “Я прыйшоў у жыццё не дзеля сябе самога, я прыйшоў дзеля Вас. Калi Вам будзе добра, калi Вы (я тут разумею ўвесь комплекс жыцця) пойдзеце па праўдзiвай дарозе жыцця, калi Вы будзеце мець на ўвазе не толькi сябе, але i народ, якi Вас пусцiў у жыццё, i калi Вы будзеце жыць народам дзеля народа, тады я скажу: "Няхай жа будзе шчаслiва Ваша дарога”.

З кожным годам усё большы прамежак часу аддзяляе нас ад таго гістарычнага часу, калі жыў і ствараў свае творы класік беларускай літаратуры, і таму больш прыцягальным становіцца вобраз Якуба Коласа не толькі як выдатнага майстра паэтычнага слова, але і як чалавека, з яго думкамі, радасцямі і клопатамі.

На круглым стале адбудзецца прэзентацыя юбілейных мерапрыемстваў, запланаваных Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа, абмеркаванне перспектыў супрацоўніцтва музея з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Цэнтралізаванай сістэмай дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска, установамі адукацыі і турыстычнымі фірмамі. Прагучаць вершы Якуба Коласа, якія дапамогуць стварыць на імпрэзе творчую атмасферу, што заўсёды панавала побач з асобай Песняра.

.

 

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ ПРЫНЯЦЬ УДЗЕЛ!

Тэл. для даведак: 8 (017) 270-17-02.

Афіцыйны сайт: www.kolasmuseum.com

e-mail: info@kolasmuseum.by