background

Запрашаем на Музейную ноч!

19.05.2022

Вашай увазе праграма мерапрыемстваў 21. 05. 2022.

ПРАГРАМА

Літаратурна-музычнага свята

да Міжнароднага дня музеяў

НОЧ КАНТРАСТАЎ

 

21 мая 2022

Час правядзення: 14.00 – 23.00.

Месца правядзення: Літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (будынак і сядзіба).

КАЛЯРОВЫ КАНТРАСТ (0+):

Сядзіба музея

14.00 – 17.00 – анімацыйная праграма для дзяцей: “Крэйдавыя забаўкі”,

гульні з мыльнымі бурбалкамі, мімы;

14.00 – 22.00 – настольныя гульні; маляванкі для дзяцей (па дзіцячых творах Якуба Коласа: “Рак-вусач”, “Савось-распуснік”, “Міхасёвы прыгоды”);

17.00 – 18.00 – лялечныя прадстаўленні “Савось-распуснік”, “Воўк-дурань”.

 

Будынак музея

ІІ паверх музея:

Вялікая гасцёўня:

18.00 – 19.00 – музычная казка “Стойкий оловянный солдатик” ад тэатра “БУСЫ”.

Дзеянне пераносіць нас у свет цацачных герояў – алавянага салдаціка, танцоркі, троля з табакеркі. Іх кранальная жыццёвая гісторыя разыгрываецца ў пакоі і на вуліцы старажытнага мястэчка, самага падобнага на казачную ілюстрацыю з кніг Ганса Хрысціяна Андэрсана. Разам з казачнай гісторыяй дзеткі пазнаёмяцца з чароўнай музыкай скрыпкі, званочкаў, трохкутнікаў, музычных шкатулак, прагучаць гераічныя маршы і лірычныя рамансы.

СЭНСАВЫ КАНТРАСТ (12+):

Будынак музея

І паверх музея (выставачная прастора):

14.00 – 23.00 – часовая экспазіцыя “50 імгненняў: фоталетапіс жыцця Народнага паэта Беларусі Якуба Коласа”.

На экспазіцыі прадстаўлены імгненні жыцця Народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, якія патрапілі ў аб’ектыў розных вядомых фатографаў, сярод якіх – Генрых Фрыд, Рыгор Вайль, Майсей Напельбаўм, Зянон Паўлоўскі, Ілля Берлі і іншыя, а таксама фотааматараў – беларускага пісьменніка, сябра Якуба Коласа Міхася Лынькова і малодшага сына песняра Міхася Канстанцінавіча Міцкевіча. 

 

ІІ паверх музея:

Вялікая гасцёўня:

17.00 – 18.00 – лекцыя “Жыццё Якуба Коласа ў пазітывах і негатывах”.

Калі вы думаеце, што ведаеце пра жыццё Якуба Коласа ўжо амаль усё, то мы гатовы пераканаць Вас у гэтым за першыя 5 хвілін! Калі гэта будзе не так, то мы вернем Вам грошы.

 

 

 

Сядзіба музея

16.00 – 17.00 – інтэрактыўная экскурсія па сядзібе музея з выкарыстаннем QR-кодаў “Падарожжа ў мінулае”.

Дзякуючы незвычайнай экскурсіі госці Дома Коласа змогуць параўнаць пэўныя знакавыя месцы на сядзібе класіка з тым, як яны выглядалі пры жыцці пісьменніка.

 

            ВЫЯЎЛЕНЧЫ КАНТРАСТ (12+):

 

Будынак музея

14.00 – 23.00 – арт-інтэрвенцыя “Ірына Рамбальская (IRRA). У дарослым інтэр'еры”.

Гэта першая мастацкая інтэрвенцыя ў музеі Народнага Паэта. Не хуліганства ці выклік, а яшчэ адзін спосаб удыхнуць жыццё ў манументальнае і вечнае і даказаць, што класікі жывуць вечна.

 

 

ІІ паверх музея:

Вялікая гасцёўня:

15.00 – 16.00 – майстар-клас па фатаграфіі ад Таццяны Залескай.

 

Сядзіба музея

16.00 – 17.00 – фотазона з “жывымі” статуямі.

Што агульнага ў скульптуры і фатаграфіі? Магчымасць спыніць імгненне, захаваць і ўвекавечыць грацыю.

 

            ЛІТАРАТУРНЫ КАНТРАСТ (12+):

Будынак музея

ІІ паверх музея:

Вялікая гасцёўня

20.00 – 21.00 – “Колас па-французску” ад МГА “ТЭАТРО”.

МГА "ТЭАТРО" -  гэта аб'яднанне акцёраў, рэжысёраў, музыкаў, студэнтаў, выкладчыкаў, перакладчыкаў і прадстаўнікоў дзелавых колаў з Беларусі, Францыі, Бельгіі, Канады, Швейцарыі, Іспаніі, Германіі, Літвы, Туніса, Алжыра, Кітая і іншых краін.

 

МУЗЫЧНЫ КАНТРАСТ (12+):

Будынак музея

ІІ паверх музея:

Вялікая гасцёўня

22.00 - 23.00 – выступленне гурта «НагУаль».

 

 

 

Кошт:

Уваходны квіток з 14.00 да 21.00 – 5 рублёў.

На канцэрт гурта «НагУаль» - 10 рублёў.

Пры набыцці квітка на ўсю праграму (з 14.00 да 23.00) – 10 рублёў.

 

 

Кантактны тэлефон: (017) 270 17 02

Адрас: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5

www.kolasmuseum.by; e-mail: info@kolasmuseum.by