background

Жыццё без тытуню

22.11.2021

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа далучаецца да рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі па пытаннях прафілактыкі ўжывання тытунёвых і нікацінзмяшчальных вырабаў.

Якуб Колас з маленства шмат паліў, што не магло не адбіцца на стане яго здароўя: за 10 гадоў (з 1946 па 1956 год) ён 22 (!) разы хварэў на запаленне лёгкіх.

“У крамлёўцы на кансультацыю да бацькі запрасілі прафесара Вінаградава, вядомага спецыяліста, які карыстаўся аўтарытэтам з-за сваіх ведаў. Аглядзеўшы хворага, ён сказаў: “Калі хочаце жыць, то трэба кінуць курыць”. А бацька курыў з шасці гадоў – і табак, і лістоту бярозы і інш. І гэта сказалася не толькі на лёгкіх, але і на крыватоку ног. Сэрца ў больніцы, потым і ў Барвісе, крыху падлячылі, але значна пагоршыўся стан ног. Хадзіць было цяжка, неабходна было часта адпачываць…” – распавядаў малодшы сын Песняра Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч. Пэўны час пад адным з вокнаў сваёй Мінскай сядзібы Колас саджаў тытунь, але пасля таго, як дактары забаранілі пісьменніку курыць, ён быў бязлітасна вырваны…