16.07.2021
115 гадоў нелегальнаму з’езду маладых беларускіх настаўнікаў
У гэтым годзе споўнілася 115 гадоў нелегальнаму з’езду маладых беларускіх настаўнікаў, які адбыўся 9 ліпеня 1906 года недалёка ад сяла Мікалаеўшчына Свержанскага павета Мінскай губерні (сёння — Стаўбцоўскі раён Мінскай вобласці). Падзея, вядома, не такая маштабная ў межах Сусвету. Але для маладых апантаных рупліўцаў на ніве народнай асветы яна стала пераломнай вехай, лёсавызначальнай кропкай, якая акрэсліла для кожнага яго напрамак.
У гэтай кагорце быў і настаўнік верхменскага народнага вучылішча Канстанцін Міцкевіч, будучы Народны паэт Беларусі Якуб Колас.
чытаць далей →