

Навіны


Фотарэпартаж з "Ночы музеяў-2021"
Дом-музей Якуба Коласа далучыўся да міжнароднай акцыі "Ноч музеяў". Прайшлі гульні, майстар-класы, канцэрты... Было цікава і шматлюдна. Вашай увазе - наш фотарэпартаж.
чытаць далей →
“Ой многа, як многа для думак дарог!”
У музеі адбыўся канцэрт “Ой многа, як многа для думак дарог!” студэнтаў 3 курса спецыяльнасці “Акцёр музычнага тэатра” Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (педагог па вакалу - заслужаная артыстка Беларусі дацэнт БДАМ Валянціна Пятліцкая). У канцэрце прагучалі творы беларускіх кампазітараў, фрагменты з опер і аперэт, народныя песні.
чытаць далей →
«Якуб Колас і Амар Хаям: жыццёвая мудрасць у паэтычным слове»
У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбылося ўрачыстае адкрыццё часовай экспазіцыі «Якуб Колас і Амар Хаям: жыццёвая мудрасць у паэтычным слове». У прэзентацыі прынялі удзел прадстаўнікі пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, замежныя дыпламаты, творчая інтэлігенцыя.
чытаць далей →
Сардэчна запрашаем на музейную ноч!
22 мая 2021 года Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа далучаецца да міжнароднай акцыі «Ноч музеяў» з насычанай праграмай «Адзін на адзін з паэтам».
чытаць далей →
Адбылося ўрачыстае адкрыццё часовай экспазіцыі “Туды, на захад!” (Абаянь — Мінск)
15 мая 2021 года - 100-годдзе вяртання Якуба Коласа ў БССР з Куршчыны, і менавіта ў гэты дзень у музеі адбылося ўрачыстае адкрыццё часовай экспазіцыі “Туды, на захад!” (Абаянь — Мінск).
чытаць далей →
Сардэчна запрашаем!
Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на музычны вечар студэнтаў класа заслужанай артысткі Беларусі дацэнта БДАМ В. С. Пятліцкай “Ой многа, як многа для думак дарог!”
чытаць далей →
Дню Перамогі прысвячаецца
У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа прайшла сустрэча з прадстаўнікамі грамадскага ваенна-пошукавага руху Беларусі.
чытаць далей →
"Вершы ваеннай тэматыкі". Новае відэа на нашым канале
У час Вялікай Айчыннай вайны сваімі баявымі вершамі Якуб Колас падтрымліваў у суайчыннікаў веру ў перамогу. Ён быў перакананы, што вораг, які асмеліўся ступіць на нашу зямлю, сам падрыхтаваў сабе ганебны канец. Паэтычнымі творамі народны паэт заклікаў народ да расправы над чужынцамі. Творы, напісаныя Якубам Коласам у першыя два гады вайны, склалі зборнік “Голас зямлі”. У кнізе адлюстроўваюцца пачуцці паэта як чалавека вялікай душы, чые думы, адчуванні і надзеі былі неадлучны ад народа.
чытаць далей →
"Прыйшоў Вялікаднік свяценькі"
Велікодны тыдзень распачаўся ў музеі з мерапрыемства "Прыйшоў Вялікаднік свяценькі".
чытаць далей →
Кнігазнаўчыя чытанні
Сёння ў Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы плённа прайшоў другі дзень XVII Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў, ў якіх прынялі ўдзел Марыя Міхайлаўна Міцкевіч і Аляксандр Сяргеевіч Крыжэвіч. Даклады былі цікавыя і змястоўныя!
чытаць далей →
"Натхнёны Коласам"
Адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі жывапісу мастака Анатоля Бяляўскага "Натхнёны Коласам".
чытаць далей →