background

Навіны

"Крочым у школу разам з Коласам"
18.08.2020

"Крочым у школу разам з Коласам"

18 жніўня разам з інспекцыяй на справах непаўналетніх Першамайскага РУУС г. Мінска прайшла імпрэза "Крочым у школу разам з Коласам".

чытаць далей →
Выстава да Міжнароднага дня фатаграфіі
17.08.2020

Выстава да Міжнароднага дня фатаграфіі

Выстава "Успамінаючы М. К. Міцкевіча", прысвечаная памяці малодшага сына Якуба Коласа і Міжнароднаму дню фатаграфіі (бо ён быў выдатнейшым таленавітым фатографам!), адкрылася 17 жніўня на другім паверсе музея.

чытаць далей →
Літаратурна-музычнае свята “Мядовы спас” прайшло ў дворыку Дома Коласа
14.08.2020

Літаратурна-музычнае свята “Мядовы спас” прайшло ў дворыку Дома Коласа

Урачыстыя мерапрыемствы да народнага свята Мядовага Спасу сталі добрай традыцыяй Дома Коласа.

чытаць далей →
Белкіналета працягваецца!
14.08.2020

Белкіналета працягваецца!

Шаноўныя сябры! Працягваем глядзець архіўныя кіналенты! Вашай увазе фільм Юрыя Тарыча "Народны паэт".

чытаць далей →
Жалобная імпрэза прайшла на Вайсковых могілках
13.08.2020

Жалобная імпрэза прайшла на Вайсковых могілках

13 жніўня 1956 года ў 13.20 спынілася сэрца вялікага Песняра... І сёння праз 64 гады нашчадкі народнага паэта, супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, вядомыя паэты Віктар Шніп, Леанід Дранько-Майсюк,супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы,прадстаўнікі інтэлігенцыі Беларусі прыйшлі на Вайсковыя могілкі,каб ушанаваць памяць Якуба Коласа.

чытаць далей →
БЕЛКІНАЛЕТА!
06.08.2020

БЕЛКІНАЛЕТА!

У музеі праходзіць акцыя "Белкіналета". Мы разам глядзім самыя цікавыя карціны пра Якуба Коласа. Далучайцеся!

чытаць далей →
Новая анлайн-выстаўка "Беларускі Кнут Гамсун:  да гісторыі сяброўства Якуба Коласа і Кузьмы Чорнага"
03.08.2020

Новая анлайн-выстаўка "Беларускі Кнут Гамсун: да гісторыі сяброўства Якуба Коласа і Кузьмы Чорнага"

Кнут Гамсун – вядомы нарвежскі пісьменнік, лаўрэат нобелеўскай прэміі па літаратуры, якую ён атрымаў у 1920 годзе за раман «Сокі зямлі» – адзін з самых любімых пісьменнікаў Якуба Коласа. Беларуская зямля дала не менш таленавітых майстроў слова. У гэтым годзе адзначаецца 120-годдзе беларускага празаіка, драматурга, публіцыста Кузьмы Чорнага, з якім Якуб Колас быў добра знаёмы, перапісваўся і сябраваў. Менавіта Кузьму Чорнага класік беларускай літаратуры называў беларускім Кнутам Гамсуным.

чытаць далей →
Новая анлайн-выстава: "Якуб Колас і Уладзімір Дубоўка:  асабістыя і творчыя стасункі"
17.07.2020

Новая анлайн-выстава: "Якуб Колас і Уладзімір Дубоўка: асабістыя і творчыя стасункі"

Сёлета спаўняецца 120 гадоў з часу нараджэння слыннага беларускага дзеяча Уладзіміра Дубоўкі – пісьменніка з няпростым і пакалечаным лёсам. Творчасць паэта яшчэ ў 1920-х гг. вылучалася навізной і арыгінальнасцю выкарыстання паэтычных сродкаў выразнасці, а яго творчы патэнцыял атрымаў шырокі розгалас сярод ягоных сучаснікаў.

чытаць далей →
Каштоўны дар
15.07.2020

Каштоўны дар

Шаноўныя сябры! Сёння мы дзелімся з вамі радаснай навіной: Наталля Іванаўна Інсарава, дачка міністра аховы здароўя БССР Івана Анісімавіча Інсарава, перадала ў фонды Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа рукапісы лістоў Якуба Коласа да свайго бацькі. Трэба адзначыць, што Наталля Іванаўна многія гады сябруе з сям'ёй Міцкевічаў. Ва ўрачыстым мерапрыемстве ўзялі ўдзел дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Аляксандр Васільевіч Храмы, Вера Данілаўна і Аляўціна Цімафееўна Міцкевічы, а таксама галоўны захавальнік фондаў музея Васіліна Валер'еўна Міцкевіч.

чытаць далей →
Новыя сюжэты на нашым канале
08.07.2020

Новыя сюжэты на нашым канале

Паважаныя сябры, запрашаем вас на наш You-tube-канал. Тым, каму не ўдалося пабываць на развітанні з Міхасём Канстанцінавічам Міцкевічам, мы прапануем паглядзець нашыя відэа-ролікі.

чытаць далей →
Памяці Данілы Канстанцінавіча Міцкевіча
07.07.2020

Памяці Данілы Канстанцінавіча Міцкевіча

Сёння мы ўспамінаем старэйшага сына Якуба Коласа Данілу Канстанцінавіча Міцкевіча, арганізатара і першага (1957 – 1980) дырэктара Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа. Яго не стала 7 ліпеня роўна 24 гады таму.

чытаць далей →
"Каб памяць ажыла і засталася з намі"
05.07.2020

"Каб памяць ажыла і засталася з намі"

Сёння на Вайсковых могілках у Мінску родныя, сябры, вядомыя паэты, навукоўцы, журналісты, супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа і іншых ўстаноў культуры Беларусі развіталіся з Міхасём Канстанцінавічам Міцкевічам.

чытаць далей →
background