background

Навіны

Музей наведалі высокія госці з Узбекістана
01.12.2022

Музей наведалі высокія госці з Узбекістана

Асаблівае месца ў біяграфіі Якуба Коласа займае ташкенцкі перыяд жыцця і творчасці (14 жніўня 1941 года — 1 лістапада 1943 года), калі сям'я Міцкевічаў разам з Акадэміяй навук Беларусі была эвакуіравана ва Узбекістан.

чытаць далей →
Падарунак ад БДПУ імя. М. Танка
01.12.2022

Падарунак ад БДПУ імя. М. Танка

Студэнты 1 і 2 курсаў Інстытута інклюзіўнай адукацыі БДПУ імя М. Танка ў сувязі са 140-й гадавінай з дня нараджэння класіка беларускай літататуры Я. Коласа вырашылі ўшанаваць памяць Песняра чытаннем яго цудоўнай паэмы “Новая зямля”. І прагучалі чароўныя словы паэмы ў доме, дзе паэт жыў...

чытаць далей →
Працягваюцца юбілейныя мерапрыемствы
01.12.2022

Працягваюцца юбілейныя мерапрыемствы

З удзелам супрацоўнікаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа прайшла ўрачыстая імпрэза, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы, у сталічнай бібліятэцы № 11.

чытаць далей →
Новыя здабыткі
29.11.2022

Новыя здабыткі

У юбілейны год актыўна папаўняюцца фонды Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа.

чытаць далей →
"Каханне жыве для дваіх"
25.11.2022

"Каханне жыве для дваіх"

Сёння адбыўся музейны паказ фільма "Якуб Колас. Каханне жыве для дваіх", знятага да 140-годдзя Песняра Студыяй гістарычных фільмаў "Майстэрня Уладзіміра Бокуна".

чытаць далей →
Супрацоўніцтва з музеямі Расійскай Федэрацыі
24.11.2022

Супрацоўніцтва з музеямі Расійскай Федэрацыі

23-24 лістапада 2022 г. у Ніжагародскім лінгвістычным універсітэце ім. М.А. Дабралюбава адбылася Усерасійская (з міжнародным удзелам) навуковая канферэнцыя "Музей як захавальнік нацыянальнай ідэнтычнасці на перакрыжаванні матэрыяльнай і нематэрыяльнай культуры", арганізаваная Музеем М.А. Дабралюбава пры падтрымцы НДЛУ. У канферэнцыі прыняла ўдзел дырэктар музея Якуба Коласа - Ірына Уладзіміраўна Мацяс.

чытаць далей →
Міжнароднае супрацоўніцтва музея
23.11.2022

Міжнароднае супрацоўніцтва музея

Супрацоўнікі музея прынялі ўдзел ва ўрачыстай імпрэзе "На ростанях лёсу Якуба Коласа".

чытаць далей →
Незабыўны вобраз паэта
21.11.2022

Незабыўны вобраз паэта

Часовая экспазіцыя "Незабыўны вобраз паэта" з фондаў музея Якуба Коласа працуе ў музеі Прыватнага калекцыянавання ў Віцебску. З сваіх запаснікаў Віцебскі абласны музей прадставіў унікальную карціну- партрэт Якуба Коласа, які быў створаны ў 1926 годзе!!!

чытаць далей →
З прэм'ерай!
20.11.2022

З прэм'ерай!

Прэм'ерны спектакль "Дзеці. Вёрсты" па матывах твораў Якуба Коласа адбыўся ў Віцебскім Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа. Віншуем калектыў тэатра з прэм'ерай і днём нараджэння!

чытаць далей →
Якуб Колас і Пятрусь Броўка: прысвячэнні і інскрыпты.  Да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа
15.11.2022

Якуб Колас і Пятрусь Броўка: прысвячэнні і інскрыпты. Да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа

чытаць далей →
Анлайн-выстаўка графічных работ Івана Вараб'я
10.11.2022

Анлайн-выстаўка графічных работ Івана Вараб'я

Натхніўшыся экскурсіяй у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа, вучань 8 "Б" класа сталічнай сярэдняй школы № 153 Іван Варабей стварыў цэлую сэрыю графічных эскізаў з жыцця Якуба Коласа. Кіраўнік Івана - настаўнік беларускай мовы і літаратуры Таццяна Міхайлаўна Еўтушэнка.

чытаць далей →
Наш фотарэпартаж
04.11.2022

Наш фотарэпартаж

Глядзіце фотарэпартаж з другога дня святкавання 140-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Сёння адбылася XXXVI навуковая канферэнцыя “Каласавіны-2022”, у якой прынялі ўдзел навукоўцы з розных рэгіёнаў Беларусі, супрацоўнікі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, сталічных і абласных вышэйшых навучальных устаноў, музеяў і архіваў. А ў 15.00 прайшло ўрачыстае адкрыццё часовай экспазіцыі “Ад усяго сэрца, ад усёй душы: інскрыпты  Якуба Коласа на кнігах”, пасля  на святочным вечары “Да сонца коласам узняцца…” прагучалі вершы і песні на словы Якуба Коласа ў выкананні артыстаў народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова”. Фота навуковага супрацоўніка К. Саўчанка.

чытаць далей →
background