background

Приглашаем принять участие в конкурсе!

24.01.2022

Республиканский литературный конкурс среди школьников и молодежи "Моему Поэту посвящаю..."

2022 год ознаменован 140-летним юбилеем классика белорусской литературы народного поэта Беларуси Якуба Коласа. По этому случаю Государственный литературно-мемориальный музей Якуба Коласа приглашает к участию в Республиканском литературном конкурсе среди школьников и молодежи "Моему Поэту посвящаю...", который начал цикл юбилейных мероприятий. Конкурс стартовал 24 января 2022 года.
К участию приглашаются дети, подростки и молодые люди в возрасте от 6 до 35 лет. На конкурс принимаются прозаические произведения (рассказы, сказки, очерки, эссе, интервью и др.), а также стихи, посвященные личности и творчеству Якуба Коласа. Творческая работа в любой номинации должна быть посвящением Якубу Коласу, или содержать ссылку к творчеству классика или факта его биографии. Лучшие работы будут напечатаны в сборнике "140 посвящений Песняру", а победители будут приглашены на торжественную церемонию награждения. Кроме того, все участники творческого состязания смогут увидеть свои произведения на сайте www.kolasmuseum.by.
С Положением конкурса можно ознакомиться на официальном сайте музея www.kolasmuseum.by. Окончательный срок приема конкурсных работ - 24 апреля 2022 года.


Контактный телефон: (017) 270 17 02
Адрес: г. Минск, ул. Челюскинцев. Академическая, 5
www.kolasmuseum.by; e-mail: info@kolasmuseum.by;
kolasmuseum@gmail.com (для конкурсных работ)

 

 

ПАЛАЖЭННЕ

Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу

сярод школьнікаў і моладзі «Майму Паэту прысвячаю…» да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа.

 

1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

 

1.1. Конкурс «Майму Паэту прысвячаю» (далей – Конкурс) праводзіцца з мэтай папулярызацыі творчасці Якуба Коласа.

1.2. Арганізатар Конкурсу – Установа “Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа” (далей – Музей).

1.3. Конкурс праводзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

1.4. Удзельнікі Конкурсу – дзеці, падлеткі і маладыя людзі ва ўзросце ад 6 да 35 гадоў.

1.5. Дасылаючы работы на Конкурс, удзельнікі пацвярджаюць сваю згоду на ўмовы дадзенага Палажэння.

1.6. У Конкурсе прадугледжваюцца наступныя намінацыі:

Літаратурная работа (проза, паэзія). Да разгляду прымаюцца празаічныя творы (апавяданні, казкі, нарысы, эсэ, інтэрв’ю і інш.) памерам не больш за 10 старонак (шрыфт Times New Roman 14 памер), а таксама паэтычныя творы, прысвечаныя асобе і творчасці Якуба Коласа.

1.7. Творчая работа ў любой намінацыі павінна ці быць прысвячэннем Якубу Коласу, ці ўтрымліваць спасылку да творчасці класіка або факта яго біяграфіі.

 

2. МЭТЫ І ЗАДАЧЫ КОНКУРСУ

 

2.1. Выхаванне любові і цікавасці да беларускай літаратуры.

2.2. Папулярызацыя творчасці Якуба Коласа.

2.3. Прыцягненне ўвагі да асобы і творчасці Якуба Коласа.

2.4. Выяўленне, падтрымка і заахвочванне таленавітай моладзі.

2.5. Папулярызацыя дзейнасці Музея.

 

3. ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ І ПАТРАБАВАННІ ДА КОНКУРСНЫХ РАБОТ

 

3.1. На Конкурс прымаюцца аўтарскія паэтычныя і празаічныя творы.

3.2. Прыём конкурсных работ ажыццяўляецца з 24 студзеня да 24 красавіка 2022 года (уключна).

3.3. Да ўдзелу ў Конкурсе прымаюцца індывідуальныя творы ўдзельнікаў. У выпадку, калі дасылаюцца творы калектыву з двух і больш чалавек, такія калектывы разглядаюцца як адзін удзельнік.

3.4. Для ацэнкі дасланых конкурсных работ ствараецца журы ў складзе навуковых супрацоўнікаў музея, а таксама запрошаных пісьменнікаў, дзеячаў культуры, вучоных-коласазнаўцаў, членаў творчых арганізацый. Склад журы будзе абвешчаны напярэдадні аб’яўлення вынікаў Конкурсу.

3.5. Да разгляду на Конкурс прымаюцца творчыя работы, адпраўленыя па пошце, на электронную скрыню альбо дастаўленыя на адрас Музея не раней за дату аб’яўлення аб пачатку прыёму работ на Конкурс і атрыманыя не пазней указанай у п. 3.2 даты завяршэння прыёму работ.

3.6. Прыём конкурсных работ і рэгістрацыя ўдзельнікаў праводзіцца Аргкамітэтам Конкурсу.

3.7. Творы прадастаўляюцца ў друкаваным альбо напісаным ад рукі выглядзе шляхам адпраўкі на паштовы адрас Музея (220012, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5) альбо ў электронным выглядзе на электронную скрыню Музея (kolasmuseum@gmail.com).

3.8. Разам з конкурснай работай удзельнік павінен даслаць:

  • сваё прозвішча і імя;
  • месца навучання;
  • паштовы адрас;
  • электронны адрас (пры наяўнасці);
  • мабільны ці стацыянарны тэлефон.

3.9. Творы, дасланыя на Конкурс, не рэцэнзуюцца. У перапіску з аўтарамі журы не ўступае і рукапісы не вяртае.

3.10. Аргкамітэт пакідае за сабою права адхіляць работы, якія не адпавядаюць тэматыцы і мастацкаму ўзроўню Конкурсу.

 

4. ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ КОНКУРСУ І ЎЗНАГАРОДЖАННЕ ПЕРАМОЖЦАЎ

 

4.1. Узнагароджанне праходзіць па намінацыях: проза, паэзія.

4.2. Журы Конкурсу мае права заснаваць дадатковыя прызы і намінацыі.

4.3. Журы пакідае за сабой права не прысуджаць 1-е, 2-е і 3-е месцы ў кожнай з намінацый.

4.4. Пераможцы Конкурсу па кожнай намінацыі ўзнагароджваюцца дыпломамі, прызамі і памятнымі сувенірамі.

4.5. Вынікі Конкурсу агучваюцца падчас цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў Конкурсу і размяшчаюцца на афіцыйным сайце Музея www.kolasmuseum.by

4.6. Час, месца і ўмовы правядзення цырымоніі ўзнагароджання будуць абвешчаны дадаткова.

4.7. Работы ўсіх удзельнікаў конкурсу будуць размешчаны на сайце Музея, а лепшыя – у зборніку “140 прысвячэнняў Песняру”.