background

Бронзавая жырандоля

Кожны наведвальнік, які трапляе на наш другі паверх, адразу звяртае сваю ўвагу на неверагодных памераў жырандолю . Яна была выраблена ў 1882 год майстрамі Вішнеўскімі. Жырандоля з’яўляецца аднагодкай Якуба Коласа, бо была зроблена ў год нараджэння Песняра. Яе набылі ў Рызе ў 1952 годзе ў антыкварнай краме, з 1952 года яна знаходзіцца ў Доме Коласа. У шырокай часцы на бронзавым коле - 10 выгнутых ражкоў, да якіх прымацаваны 10 шкляных разетак. У цэнтры іх - фарфоравыя свяцільнікі ў форме свечак. З бронзавага кола ў цэнтр апорнай восі падвешаны 5 цапоў. Аснова жырандолі закрываецца крыштальнай "сеткай", у цэнтры якой бронзавая шышка.

Жырандоля з’яўляецца аднагодкай Якуба Коласа, бо была зроблена ў год нараджэння Песняра. Яе набылі ў Рызе ў 1952 годзе ў антыкварнай краме, з 1952 года яна знаходзіцца ў Доме Коласа. У шырокай часцы на бронзавым коле - 10 выгнутых ражкоў, да якіх прымацаваны 10 шкляных разетак. У цэнтры іх - фарфоравыя свяцільнікі ў форме свечак. З бронзавага кола ў цэнтр апорнай восі падвешаны 5 цапоў. Аснова жырандолі закрываецца крыштальнай "сеткай", у цэнтры якой бронзавая шышка.

Знаёмцеся таксама з нашымі іншымі экспанатамі

http://kolasmuseum.by/be/ekspanat-mesiaca

 

background

Запоўніце, калі ласка, форму, каб набыць квіткі