background

Закаханыя ў Коласа

Дом Коласа шчыра запрашае далучыцца да святкавання Дня святога Валянціна. З 10 па 17 лютага мы распачынаем серыю мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня ўсіх закаханых. Удзельнічаць могуць усе ахвочыя.

Акцыя ў сацыяльных сетках “Закаханыя ў Коласа” доўжыцца з 10 па 17 лютага. Удзельнікі павінны сфатаграфавацца з кнігай Якуба Коласа, яго выявай у любым грамадскім месцы або прыйсці ў музей і зрабіць тое ж. Фотаздымак мусіць быць размешчаны ў любой з сацыяльных сетак (facebook, vk, іnstagram) з хэштэгам #закаханыяўколаса. Пераможцы будуць вызначаны 17 лютага рандомным чынам і атрымаюць фірмовы падарунак ад музея.

З 10 па 17 лютага  ў Доме Коласа будзе дзейнічаць святочная майстэрня па вырабе букетаў з цукерак і лялек-абярэгаў. А 14 лютага ў 16.00 запрашаем на прагляд фільма ў беларускай агучцы “Вечнае ззянне чыстага розуму”.

Расклад майстар-класаў:

10 лютага 15.00 – майстар-клас па вырабе салодкіх букетаў.

11 лютага 15.00 – майстар-клас па вырабе лялек-абярэгаў.

12 лютага 15.00 – майстар-клас па вырабе салодкіх букетаў.

13 лютага 15.00 – майстар-клас па вырабе лялек-абярэгаў.

14 лютага 15.00 – майстар-клас па вырабе салодкіх букетаў.

Папярэдні запіс па тэл. 284 17 02 або шляхам запаўнення Google-формы.

Кошт удзелу ў майстар-класах – 5 руб.

 

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!

background

Запоўніце, калі ласка, форму, каб набыць квіткі