background

“Ад дуды да раяля”

03.03.2023

11 сакавіка 2023 года а 16-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца лекцыя-канцэрт  музыкі, мастака, этнаінструментолага, майстра па вырабе музычных інструментаў Алеся Лася “Ад дуды да раяля”.

Алесь Лось – уладальнік  адзінага ў Беларусі “жывога” музея народных музычных інструментаў, што знаходзіцца на аграсядзібе “Хутар Дудара”.  Частка інструментаў у музеі была прывезена з этнаграфічных экспедыцый і рэстаўраваная, частка  –  зробленая па ўзорах аўтэнтычных з музеяў і архіваў (дуда, жалейка, ліра, гудок). Усе яны граюць – менавіта таму музей можна назваць “жывым”.

Падчас лекцыі можна будзе даведацца пра гісторыю музычных інструментаў, іх эвалюцыю, а таксама пачуць музыку, якую на іх гралі. Традыцыйныя тэхнікі выканання, спалучаныя з экспедыцыйнымі матэрыяламі, даюць магчымасць у жывую пачуць народную музыку і даведацца пра  багацейшую музычную і песенную культуру Беларусі.

 

Кошт уваходнага білета – 15 рублёў.

 

Сардэчна запрашаем!

 

Кантактны тэлефон: (017) 270 17 02

Адрас: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5

www.kolasmuseum.by; e-mail: info@kolasmuseum.by