background

Анлайн-квест "Сакрэты дома Песняра"

18.05.2020

Шаноўныя сябры! Запрашаем вас прыняць удзел у захапляльнай гульні! Хто першы дашле правільныя адказы на адрас muzeykolas@yandex.ru, атрымае прызы ад Дома-музея Якуба Коласа!

 

 

 

Шчыра вітаю вас,

смелыя шукальнікі прыгодаў!

Мяне завуць Сымон-музыка.

Я правяду вас па пакоях Дома славутага паэта Якуба Коласа!

 

 

Гэты Дом, які стаіць на тым самым месцы, дзе некалі быў чароўны лес, незвычайны. Ён поўніцца гісторыяй, талентам і натхненнем. Калісьці ў таямнічым Доме жыў вельмі мудры чалавек, Пясняр – Якуб Колас. Няма Песняра ўжо на свеце, а памяць пра яго жыве і дагэтуль. Застаўся Дом без свайго гаспадара, і пачаліся тут цяжкія часіны. Стала ўладарыць у гэтым Доме Чорная Панна, якая сцерла памяць ўсіх жыхароў Дома.

Толькі вы, адважныя шукальнікі прыгод, зможаце дапамагчы Дому Якуба Коласа і ўсім насельнікам гэтай сядзібы. Усё, што патрабуецца, – гэта толькі ваша пільнасць, увага і цікаўнасць. Правільна адказваючы на пытанні, вы зможаце аднавіць назву аднаго з твораў Якуба Коласа, і тады Дом скіне чары Чорнай Панны і зажыве сваім жыццём.

Каб выправіцца ў музейнае падарожжа і не застацца ў палоне таямнічага Дома і Чорнай Панны, вам трэба адказаць усяго толькі на 10 пытанняў. Збірайце правільныя адказы на кожнае пытанне і запісвайце іх у крыжаванку. Гэтыя адказы – нібы чароўныя пацеркі, з якіх складуцца Каралі Мудрасці. Яны – той чароўны ключ, з дапамогай якога вы зможаце вызваліць Дом славутага пісьменніка ад вядзьмарства Чорнай Панны. Не хвалюйцеся. Сам Дом будзе даваць вам падказкі. Вы толькі здолейце іх правільна зразумець.

Чароўная крыжаванка

                             

 

1.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

2.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

3.

 

 

 

 

 

 

 

 

4.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

5.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

6.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

7.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

8.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

9.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

10.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

У добры шлях, шукальнікі прыгодаў!

1 першае

Вы знаходзіцеся ў чароўным свеце дзяцінства Песняра. Костусь Міцкевіч (сапраўднае імя Якуба Коласа) рос цікаўным і кемлівым хлопчыкам, цягнуўся да навукі. Вучыўся спачатку ў хатняга настаўніка – дарэктара, хадзіў у школу ў вёсцы Мікалаеўшчына, займаўся самаадукацыяй. У 1898 годзе ён паступіў у настаўніцкую семінарыю. У якім горадзе знаходзілася гэта вучэльня вы можаце знайсці тут, у экспазіцыі. Назва горада – першая чароўная пацерка.

2 пытанне

У настаўніцкай семінарыі Канстанцін Міцкевіч правучыўся 4 гады. Там выкладалі Закон Божы, царкоўна-славянскую і рускую мовы, арыфметыку, геаметрыю, гісторыю, геаграфію, прыродазнаўства, фізіку, чыстапісанне, маляванне, педагогіку, гімнастыку, спевы. Сярод іншых выкладчыкаў вялікай папулярнасцю ў навучэнцаў карыстаўся настаўнік стараславянскай і рускай моў. Менавіта ён блаславіў студэнта Міцкевіча на напісанне вершаў на роднай беларускай мове. Прозвішча гэтага настаўніка – другая чароўная пацерка.

3 пытанне

У гэтым поўным хараства куточку – на беларускім Палессі – правёў маладыя гады Пясняр. Тут ён працаваў настаўнікам у невялічкіх вёсачках. І вучні свайго настаўніка “Якубам Коласам” не называлі, бо гэта – творчы псеўданім пісьменніка, выдуманае імя. Але ў гэтай залі ёсць адна кніга, якая выйшла пад сапраўдным прозвішчам пісьменніка. У ёй Якуб Колас не толькі сцвярджае права нашага народу размаўляць і пісаць па-беларуску, але і гаворыць пра тое, як родная мова ўплывае на выхаванне вучняў... Назва гэтай кнігі, адрасаванай Якубам Коласам настаўнікам, – гэта трэцяя чароўная пацерка.


4 пытанне

У гэтай зале вы знойдзеце цікавыя выданні трылогіі “На ростанях”, прысвечанай настаўніцтву. У ёй Якуб Колас, нібы … (слова для крыжаванкі і чацвёртая пацерка) з казкі, пераносіць свайго чытача на абшары беларускага Палесся, паказвае кожнае імгненне, каб мы не змаглі ўпусціць ніводнай дэталі. Дзякуючы гэтаму, мы спасцігаем у мастацкай літаратуры дух часу, чэрпаем заканамернасці руху, пазнаём менталітэт свайго народа.

5 пытанне

У адной з вітрын гэтай залы вас чакае свет духоўнага сталення нашага пісьменніка, чароўны свет Сымона-музыкі. Паэма “Сымон-музыка” – узнёслая і рамантычная, уздымае такія актуальныя ва ўсе часы праблемы, як роля мастака ў свеце, роля мастацтва ў жыцці чалавека. Гэты твор стаў крыніцай натхнення для прадстаўнікоў іншых відаў мастацтва. Паводле  “Сымона-музыкі” былі напісаны музычныя творы: опера, сімфонія; створаны жывапісныя і графічныя работы; зроблены сцэнічныя пастаноўкі. Цікавым і незвычайным стаў спектакль паводле паэмы, дзе думкі аўтара і вобразы падаваліся без слоў, толькі пры дапамозе жэстаў і рухаў. Назва такога віда сцэнічнага майстэрства – гэта пятая чароўная пацерка.

6 пытанне

Задумваў Якуб Колас сваю вядомую паэму як Казку жыцця. У “Казках жыцця”, над якімі Пясняр працаваў на працягу ўсёй сваёй творчай біяграфіі, пісьменнік часта выкарыстоўваў алегорыю (гэта значыць, іншасказанне). Многія з “Казак” Якуб Колас прысвячаў сваім сябрам. Так,  “Кучаравае дрэва” ён прысвяціў свайму блізкаму сябру, таксама вядомаму беларускаму пісьменніку. Імя сябра Якуба Коласа – гэта шостая чароўная пацерка. Знайдзіце машынапіс гэтай казкі, і з подпісу вы даведаецеся пра імя.

7 пытанне

Пераходзьце ў наступную залу. Гэтая зала прысвечана 30-м і 40-м гадам мінулага стагоддзя. У 1930-я гады Якуб Колас часта звяртаецца да перакладаў і да напісання твораў для дзяцей. Вынікам назірання паэта за сваім маленькім сынам Міхасём стала вершаваная паэма, фотаздымак вокладкі выдання якой вы можаце знайсці на экспазіцыі. Пра што напісана у творы адлюстравана нават у назве. Гэта будзе сёмая чароўная пацерка.

8 пытанне

У гэтай зале жыве памяць пра гады Вялікай Айчыннай вайны, пра лёс нашай краіны ў гады ваеннага ліхалецця. Якуб Колас, як і многія жыхары Мінска, вымушаны быў разам з сям’ёй эвакуіравацца з горада. Жыў у пасёлку Клязьма пад Масквой, пасля пераехаў у сталіцу сонечнай краіны Узбекістан горад Ташкент. У Ташкенце культурнае жыццё не спынялася, ва ўзбекскай сталіцы выходзілі і кнігі Якуба Коласа. Назва аднаго з твораў, вядомай паэмы, напісанай народным паэтам у гады вайны і выдадзенай у Ташкенце, стане восьмай чароўнай пацеркай. Адказ вы можаце знайсці ў гэтай экспазіцыйнай зале.

9 пытанне

Праходзьце ў самы вялікі пакой Дома. Гэта – гасцёўня, дзе Пясняр прымаў усіх тых, хто прыходзіў у яго ўтульны Дом. Вакол сябе вы бачыце мемарыяльныя рэчы, якія на самой справе належалі Якубу Коласу. Тут, у гасцёўні, яны яшчэ і вельмі старажытныя. Заўсёды прыцягвае ўвагу наведвальнікаў гадзіннік, зроблены амаль 200 год таму з пазалочанай бронзы, з выяваю старажытнагрэчаскага бога святла, мастацтва і навукі. Калі вы назавеце імя гэтага бога, вы знойдзеце дзявятую чароўную пацерку.


10 пытанне

Рабочы кабінет Якуба Коласа – самае сэрца нашага музея. Кожная рэч тут памятае дотык рукі песняра: пісьмовы стол, календары на ім, гадзіннік, барометр, алоўкі у падстаўцы, друкарская машынка, кніжная шафа і кнігі Якуба Коласа. Бібліятэка пісьменніка, на жаль, згарэла ў гады вайны разам з яго домам. Пасля вайны Якуб Колас стараўся аднавіць яе і набыць такія самыя выданні, якія меў калісьці. Шмат рэдкіх і незвычайных кніг было ў Песняра. Сярод іх – вялікая кніга, дзе сабраны карты практычна ўсіх краін свету. Як называецца такая кніга – гэта адказ на апошняе пытанне і дзясятая чароўная пацерка.

 

Віншую вас,

адважныя шукальнікі прыгод!

Вось і скончаны вашыя прыгоды ў Доме Песняра. Калі вы правільна сабралі ўсе 10 пацерак, то Каралі Мудрасці адкрыюць вам у выдзеленым вертыкальным радку назву твора Якуба Коласа, якая і дапаможа вызваліць Дом ад чараў Чорнай Панны.

 

Дзякуй вам за дапамогу! Няхай ніколі не пакідае вас натхненне і імкненне да творчасці!