background

“…Чаго варты стары Талаш?”

13.02.2024

  • “…Чаго варты стары Талаш?”
  • “…Чаго варты стары Талаш?”
  • “…Чаго варты стары Талаш?”
  • “…Чаго варты стары Талаш?”
  • “…Чаго варты стары Талаш?”
  • “…Чаго варты стары Талаш?”
  • “…Чаго варты стары Талаш?”
  • “…Чаго варты стары Талаш?”
  • “…Чаго варты стары Талаш?”

13 лютага адбылася ўрачыстая перадача аўтарскай скульптуры Максіма Пятруля Дзяржаўнаму літаратурна-мемарыяльнаму музею Якуба Коласа

У гэты ж дзень у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа пачала працу часовая экспазіцыя з фондаў музея “…Чаго варты стары Талаш?”, прымеркаваная да 90-годдзя выхаду з друку аповесці Якуба Коласа “Дрыгва” і 180-годдзя з дня нараджэння В. І. Талаша.

Часовая экспазіцыя “…Чаго варты стары Талаш?”, падрыхтаваная сумесна з Домам-музеем дзеда Талаша, Мемарыяльным музеем-майстэрняй Заіра Азгура, пазнаёміць наведвальнікаў з гісторыяй напісання і выдання твора, з візуальнымі інтэрпрэтацыямі твора і галоўнага героя і з асобай Васіля Ісакавіча Талаша.

Падчас прэзентацыі адбылася куратарская экскурсія па экспазіцыі, пачала працу тэматычная фотазона, а стварыць інтэрактыўнае паглыбленне ў часы дзеда Талаша дапамаглі ВГР “Нашчадкі”.

Шчыра запрашаем наведаць новую часовую экспазіцыю!