background

Да 140-годдзя Янкі Маўра

20.04.2023

  • Да 140-годдзя Янкі Маўра
  • Да 140-годдзя Янкі Маўра

Сёння ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі адкрылася часовая экспазіцыя "Янка Маўр. Капітан дзіцячых падарожжаў" да 140-годдзя з дня нараджэння пачынальніка беларускай дзіцячай літаратуры для дзяцей і юнакоў. На выстаўцы прадстаўлены матэрыялы з фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа і прыватнага архіва нашчадкаў Янкі Маўра. Якуб Колас і Янка Маўр пазнаёміліся ў 1906 годзе, сябравалі ўсё жыццё, сталі сватамі. Малодшы сын Коласа Міхась ажаніўся з малодшай дачкой Маўра Наталляй. На выстаўцы можна будзе ўбачыць арыгіналы лістоў Янкі Маўра да Якуба Коласа ваеннага часу, рэдкія выданні кніг, у тым ліку і з асабіста бібліятэцы Якуба Коласа, фотаздымкі і асабістыя рэчы Янкі Маўра.