background

Дзень нараджэння Якуба Коласа

03.11.2023

Сёння, 3 лістапада – дзень нараджэння народнага паэта Беларусі, класіка нацыянальнай літаратуры Якуба Коласа.

У сузор’і слынных імёнаў, якімі па праве ганарыцца беларускі народ, Якубу Коласу (Канстанціну Міхайлавічу Міцкевічу) належыць адно з найбольш пачэсных месцаў. Класік нацыянальнай і сусветнай літаратур, непераўзыдзены мастак слова, аўтар паэтычных шэдэўраў, педагог, літаратурны крытык, публіцыст, перакладчык, вучоны, дзяржаўны дзеяч, чалавек вялікай і шчодрай душы — такім быў Якуб Колас ва ўспрыманні сучаснікаў. Такім ён застаецца і сёння ў свядомасці беларускага грамадства, шматлікіх прыхільнікаў яго таленту. 

Творчасць Якуба Коласа — гэта цэлы сусвет, дзівосны і непаўторны, у якім спалучаюцца вобразы роднай зямлі, яе народа, яго жыццё і гісторыя.

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае сёння далучыцца да шматлікіх мерапрыемстваў, прысвечаных Дню нараджэння Песняра.