background

Дзень народнага адзінства

17.09.2021

17 верасня ў Беларусі адзначаецца Дзень народнага адзінства. Гэта дата ў 1939 годзе сталася фактам гістарычнай справядлівасці ў адносінах да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора, і назаўсёды замацавалася ў гістарычнай памяці народа.

  • Дзень народнага адзінства
  • Дзень народнага адзінства
  • Дзень народнага адзінства
  • Дзень народнага адзінства
  • Дзень народнага адзінства
  • Дзень народнага адзінства
  • Дзень народнага адзінства
  • Дзень народнага адзінства
  • Дзень народнага адзінства
  • Дзень народнага адзінства
  • Дзень народнага адзінства

Падзел радзімы ў 1921 годзе лёг незалечнай ранай і на сэрцы народнага паэта Беларусі Якуба Коласа – менавіта там, за непраходнай мяжой, у Заходняй Беларусі, засталася малая радзіма паэта – родныя сэрцу мясціны Стаўбцоўшчыны, дзе жылі бліжэйшыя родныя (у тым ліку і маці паэта), а таксама сябры і паплечнікі. Пасля доўгага расстання Колас упершыню наведае Мікалаеўшчыну толькі ў канцы чэрвеня 1940 года.

17 верасня 2021 года Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрасіў на дыялогавую пляцоўку “Літаратурныя ідэалы падрастаючага пакалення” з удзелам намесніка дырэктара выдавецтва “Адукацыя і выхаванне” Анастасіі Віктараўны Радзікевіч навучэнцаў Мінскага гарадскога педагагічнага каледжа. Анастасія Віктараўна расказала будучым педагогам пра цікавыя навінкі выдавецтва, дала карысныя парады, а навучэнцы педкаледжа задалі хвалюючыя пытанні. Затым адбылася экскурсія вучонага сакратара музея Антона Уладзіміравіча Астаповіча па часовай экспазіцыі “Радзіма Якуба Коласа на ваенна-тапаграфічных картах 30- х гг. XX ст.”.

 

Артыкул да Дня народнага адзінства ў газеце "Культура"