background

Сёння Дзень памяці Якуба Коласа

13.08.2022

На Вайсковых могілках горада Мінска адбылося ўрачыстае ўскладанне кветак да помніка Песняру

  • Сёння Дзень памяці Якуба Коласа
  • Сёння Дзень памяці Якуба Коласа
  • Сёння Дзень памяці Якуба Коласа
  • Сёння Дзень памяці Якуба Коласа
  • Сёння Дзень памяці Якуба Коласа
  • Сёння Дзень памяці Якуба Коласа
  • Сёння Дзень памяці Якуба Коласа
  • Сёння Дзень памяці Якуба Коласа
  • Сёння Дзень памяці Якуба Коласа
  • Сёння Дзень памяці Якуба Коласа
  • Сёння Дзень памяці Якуба Коласа
  • Сёння Дзень памяці Якуба Коласа
  • Сёння Дзень памяці Якуба Коласа
  • Сёння Дзень памяці Якуба Коласа

        

         У культуры кожнага народа ёсць свае знакавыя імёны. Імя Якуба Коласа знаёма кожнаму беларусу яшчэ з дзяцінства. Яно прыходзіць праз творы народнага паэта для дзяцей: вершаваныя казкі, апрацоўку народных беларускіх казак, праз любімы ўсімі дзецьмі верш “Савось-распуснік”, дзіцячую паэму “Міхасёвы прыгоды”. Пазней, чытаючы сапраўдныя сусветна прызнаныя шэдэўры паэтычнага мастацтва ― паэмы “Новая зямля” і “Сымон-музыка”, ― мы захапляемся веліччу майстэрства Коласа-паэта і Коласа-філосафа, Коласа-мысліцеля, глыбінёй яго мудрай думкі, увасобленай у мастацкім слове. У любым узросце мы знаходзім нешта асабіста для сябе ў алегарычных вобразах “Казак жыцця”, якія акумулююць у сабе вопыт і мудрасць многіх пакаленняў, абагулены і ўвасоблены Якубам Коласам у яркую лаканічную форму “казкі жыцця” або прытчы.

         Колас ― для ўсіх. Для ўсіх узростаў, для ўсіх сацыяльных статусаў і пасад, для кожнага чалавека. Гэтым і тлумачыцца вялікая любоў і пашана да яго беларускага народа і нязменная цікавасць да яго спадчыны. Гаворачы словамі выдатнага сучаснага пісьменніка, лаўрэата дзяржаўнай прэміі Якуба Коласа Генрыха Далідовіча: “Якуб Колас ― гэта чалавек і майстра, які яшчэ пры жыцці стаў сапраўдным увасабленнем Народа і Чалавецтва”.

         13 жніўня, у дзень смерці Якуба Коласа каб аддаць даніну павагі нацыянальнаму класіку, прыйшлі на Вайсковыя могілкі Мінска беларускія паэты і пісьменнікі, вядомыя асобы Рэспублікі Беларусь, члены сям’і песняра – унукі і праўнукі, а таксама супрацоўнікі музеяў горада Мінска і прыхільнікі творчасці паэта. Прагучалі ўспаміны пра класіка, вершы самога Коласа і вершы-прысвячэнні народнаму паэту.