background

Фестываль дзіцячай кнігі “Ідзі, зіма, ідзі ў дарогу!”

22.02.2023

Фестываль дзіцячай кнігі “Ідзі, зіма, ідзі ў дарогу!”

 

У ўсіх была тут думка тая,

Што дзень сягоння не звычайны,

А дзень асобны, разнастайны,

Які ў год толькі раз бывае…

Якуб Колас

 

2 сакавіка 2023 года ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца Фестываль дзіцячай кнігі “Ідзі, зіма, ідзі ў дарогу!”. Творчыя сустрэчы з маленькімі аматарамі літаратуры правядуць вядомыя пісьменнікі і народны артыст Рэспублікі Беларусь Эдуард Ханок.

На працягу ўсяго фестываля наведвальнікаў чакаць настольныя беларускія гульні, тэматычныя майстар-класы, паказы мультфільмаў, самыя смелыя атрымаюць магчымасць павандраваць па сядзібе Паэта з сапраўдным Дзедам  Талашом.

У межах Фестываля дзіцячай кнігі “Ідзі, зіма, ідзі ў дарогу” ў якасці практычнай часткі адбудзецца круглы стол “Музей і школа: магчымасці сістэматызаванага сумеснага падыхода да вывучэння творчасці Якуба Коласа”, а таксама адкрыццё выстаўкі друкаваных выданняў “Перабытых часаў ніць”.

 

Кантактны тэлефон: (017) 270 17 02

Адрас: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5

www.kolasmuseum.by; e-mail: info@kolasmuseum.by

 

Праграма фестываля

 

 Творчыя сустрэчы ў Доме Коласа:

(другі паверх, вялікая гасцёўня музея, у межах кожнай сустрэчы – аўтограф-сесія пісьменніка і гульня-віктарына)

  • Выступ народнага артыста Беларусі Эдуарда Ханка
  • 10.00 творчая сустрэча з пісьменніцай Алены Стэльмах
  • 11.00 творчая сустрэча з пісьменніцай Галінай Пшонік
  • 12.00 творчая сустрэча з пісьменнікам Аляксеем Шаўцовым
  • 13.00 творчая сустрэча з пісьменнікам Паўлам Гушынцом
  • 14.00 творчая сустрэча з пісьменніцай Жаннай Міўс
  • 15.00 творчая сустрэча з пісьменніцай Кацярынай Хадасевіч-Лісавой

Інтэрактыўныя пляцоўкі:

(першы паверх, экспазіцыйныя залы музея, тэрыторыя вакол музея)

  • 11.00; 12.00 – беларускія настольныя забаўлянкі ад Наталлі Галко (рэгламент адной гульні – 30 хвілін)
  • вандроўкі па тэрыторыі сядзібы “У пушчах Палесся” на чале з дзедам Талашом
  • інтэрактыўныя гульні, заняткі, сюрпрызы
  • прагляд мультыплікацыйнага фільма “Шахматы і класікі”, фільма пра прыроду “Птушыны транзіт. Зімовая гавань”
  • тэматычныя фотазоны, пазлы
  • кніжны гандаль ад “Акадэмічнай кнігі”

 

Навукова-практычная частка:

(першы паверх, экспазіцыйныя залы музея)

16.00. Круглы стол  “Музей і школа: магчымасці сістэматызаванага сумеснага падыхода да вывучэння творчасці Якуба Коласа”

17.30. Адкрыццё выстаўкі друкаваных выданняў “Перабытых часаў ніць”.

                   

Уваходны білет – 3 рублі.

 

Сардэчна запрашаем прыняць удзел у фестывалі!

Кантактны тэлефон: (017) 270 17 02

Адрас: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5

www.kolasmuseum.by; e-mail: info@kolasmuseum.by